Грамадства11

Рада Саюза палякаў у Беларусі ўпаўнаважыла Анжаліку Борыс на дзеянні для легалізацыі арганізацыі

Ёсць сігналы, якія сведчаць пра магчымасці таго, каб дзейнасць непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі (СПБ) стала легальнай, заявіла ў інтэрв'ю TVP Wilno кіраўніца арганізацыі Анжаліка Борыс, піша «Белсат».

Анжаліка Борыс, верасень 2026. Фота агенцтва ПАП

Але яна пачне рабіць захады ў гэтым кірунку пасля атрымання пацвярджэння з польскага боку. «Галоўная рада Саюза палякаў, якая сабралася ў Беластоку, упаўнаважыла мяне рабіць дзеянні, звязаныя з легалізацыяй дзейнасці. Я маю сігналы, якія сведчаць пра тое, што ёсць магчымасці, каб дзейнасць Саюза палякаў магла быць легальнай, ён мог функцыянаваць у прававым полі ў Беларусі», — адзначыла Анжаліка Борыс. 

Паводле яе, у Беластоку сабраліся ўсе дзеячы саюза, удзельнічалі старшыні аддзяленняў, дырэктары іх грамадскіх польскіх школ, «людзі, якія не маглі прыехаць у Горадню», а таксама прадстаўнікі ўладаў Польшчы і польскія палітыкі і партнёры саюза. 

Для СПБ, дадала Борыс, «вельмі важна, каб гэтыя сігналы ўлады Беларусі перадалі польскаму боку, і польскі бок паведаміў пра тое, што сапраўды ёсць такія жаданні і з боку ўладаў Беларусі». «Тады, вядома, я зраблю адпаведныя дзеянні, звязаныя з легалізацыяй дзейнасці Саюза палякаў», — дадала яна. 

Борыс кажа, што справа — вельмі далікатная і «патрабуе таксама даверу, надзейнасці і тонкіх дыпламатычных крокаў». 

«Саюз палякаў дзейнічае ў складанай палітычнай сітуацыі» 

Пакуль жа, кажа Борыс, «сітуацыя — вельмі складаная, Саюз палякаў дзейнічае ў прасторы складанай палітычнай сітуацыі». Паводле яе, яе арганізацыя фактычна засталася адзінай «грамадскай арганізацыяй польскай меншасці»:

«Сёння толькі Саюз утрымлівае польскія грамадскія школы, клапоціцца пра месцы памяці». 

Яна выказала радасць тым, што іх «калега Анджэй Пачобут на волі», а таксама тым, што нікога з дзеячаў Саюза палякаў «у гэты момант, у апошнія гады, не закранулі жорсткія рэпрэсіі, што мы можам вучыць польскай мове, што для нас ёсць прыярытэтам». 

Прычыны ж пераносу зʼезда Саюза палякаў Беларусі Борыс патлумачыла перадусім пытаннямі бяспекі.

«Гаворка ішла перадусім пра бяспеку людзей. У нас вялікая арганізацыя. У з’ездзе ўдзельнічала вельмі шмат людзей, каля 200. Паводле беларускага заканадаўства наша дзейнасць не прызнаецца, і дзейнасць кожнага нашага дзеяча падпадае пад крымінальны артыкул за дзейнасць незарэгістраванай арганізацыі, за што пагражае ад 3 да 8 гадоў. Таму тут я мусіла ўлічваць перадусім бяспеку людзей і тое, што, вядома, мы не зацікаўленыя ў канфрантацыі», — cказала яна.

Кіраўніца непрызнанага Саюза палякаў Беларусі кажа, што трэба «ісці маленькімі крокамі, пільнаваць свае справы як меншасць», і дадае, што яна «не магла дапусціць, каб з кім-небудзь нешта здарылася». 

Борыс адзначыла, што прыярытэтам СПБ ёсць «польская адукацыя і захаванне тых навучальных цэнтраў, якія за апошнія гады ўдалося рэанімаваць. Перадусім пашырэнне польскасці. Вывучэнне мовы — гэта прыярытэт».

Паводле яе, у грамадскіх школах, якімі апекуецца Саюз, у Гродне, Мінску, Баранавічах, Лідзе, Ваўкавыску пачынаецца навучальны год, яны падтрымліваюць 53 цэнтры вывучэння польскай мовы, дзе навучаюцца больш як 3000 дзяцей. Важнай справай яна называе «ўвядзенне выкладання польскай мовы ў польскіх школах у Горадні, Ваўкавыску», легальны выхад часопіса арганізацыі «Magazyn Polski».

Каментары1

  • БЕРАСЦЬ
    08.09.2026
    Ох-ох-ох. Столькі на твары ў Анжалікі Борыс напісана

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь32

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі ў вытворчы цэх прыйшоў паўлін ФОТАФАКТ

«Яшчэ адна мафія». Як брэсцкія таксісты зарабляюць на чэргах на беларуска-польскай мяжы3

Віталь з-пад Вілейкі, які падпаліў хату з уласнымі дзецьмі, завербаваўся ў расійскае войска. І прапаў на першым жа баявым заданні12

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь32

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць