Грамадства5050

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава пакінула Польшчу — і прапала

Мельнікава лічылася чалавекам Паўла Латушкі на чале Каардынацыйнай рады.

Анжаліка Мельнікава. Фота: НАУ

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце. Магчыма, яна вылецела з тэрыторыі Еўрасаюза ў Велікабрытанію, пасля чаго яе след згубіўся.

Пра свае планы спікерка КР не папярэдзіла нікога з сяброў.

У польскія праваахоўныя органы сябры падалі заяву аб знікненні Мельнікавай.

«Інфармую, што з 25 сакавіка адсутнічае сувязь са спікеркай Каардынацыйнай рады Беларусі Анжалікай Мельнікавай. Па наяўнай інфармацыі яна не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Мы спадзяемся на лепшае, але разумеем, што першыя асобы дэмакратычных сіл Беларусі з'яўляюцца прыярытэтнымі цэлямі спецслужбаў рэжымаў у Беларусі і Расіі.

Мной афіцыйна пададзеная заява ў праваахоўныя органы Польшчы аб знікненні спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Па просьбе праваахоўных органаў дадзеная інфармацыя не разгалошвалася.

Мы будзем інфармаваць аб развіцці сітуацыі па ўзгадненні з праваахоўнымі органамі Польшчы», — напісаў Латушка.

Разам з Анжалікай Мельнікавай зніклі і яе дзеці, дочкі 6 і 12 гадоў. Спікерка КР жыла разам з імі ў Варшаве. Дзе цяпер дзеці, таксама невядома.

Былы муж Анжалікі Мельнікавай знаходзіцца не ў Польшчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Анжаліка Мельнікава можа знаходзіцца нават не на тэрыторыі Еўрасаюза, паведаміў сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.

Сакратарыят КР заяўляе, што Мельнікава доўгі час не выходзіла на сувязь, а цяпер яе месцазнаходжанне дакладна невядома. КР просіць паведаміць у сакратарыят інфармацыю пра апошні кантакт са спікеркай КР і характар гэтага кантакту.

Анжаліка Мельнікава нарадзілася ў Нясвіжы. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Да 2018 года была намесніцай генеральнага дырэктара «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», пасля сышла ў дэкрэтны адпачынак. У 2020 яе двойчы затрымлівалі на пратэстах, у выніку сям'я з'ехала з Беларусі.

Акрамя спікерства ў КР Мельнікава працуе з Паўлам Латушкам у Народным антыкрызісным упраўленні.

Апошняе паведамленне, якое атрымалі ад спікеркі Анжалікі Мельнікавай дэлегаты Каардынацыйнай рады, было прысвечана яе цяжкаму стану здароўя. Паколькі ўсе думалі, што яна хварэе, то ніхто жанчыну асабліва і не шукаў.

«У мяне ўскладненне пасля кавіду, і сёння пацвердзілася запаленне лёгкіх. Цяпер я на ўколах і антыбіётыках.

Калі ўзнікне нешта сапраўды важнае і тэрміновае, я заўсёды буду на сувязі і змагу ўдзельнічаць у неадкладных нарадах / званках праз Zoom. Але прашу паставіцца з разуменнем — я буду на бальнічным бліжэйшыя два тыдні», — напісала ў сваім апошнім паведамленні ў чаце Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава.

Як выявілася, праз нейкі час Мельнікава вылецела з Еўрасаюза, не папярэдзіўшы нікога.

Мельнікава лічылася «чалавекам Латушкі» на чале Каардынацыйнай рады.

Каментары50

  • Гіпотэза
    28.03.2025
    Яна вельмі падобная на Бондараву знешне. Вы ўпэўнены, што гэта не яе закрылі?
  • Answer
    28.03.2025
    КС 3.0 тоже куда-то пропал!
  • Рэната
    28.03.2025
    Зачыняйце граніцу. Візы толькі тым, хто мае сваякоў, якія там нарадзіліся. Не будзе вусатых бандытаў.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць