Грамадства66

Былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Вольга Павук стала настаўніцай у літоўскай школе

Вольга доўгі час займалася рэпетытарствам па англійскай мове з падлеткамі і дарослымі. Цяпер яна вядзе яшчэ і дадатковыя заняткі ў літоўскіх дзяржаўных школах. «Столькі гадоў ужо сяджу дома на гэтым анлайне, што больш не магу», — прызнаецца яна. «Наша Ніва» пацікавілася ў Вольгі, як у яе атрымалася ўладкавацца на працу настаўніцай у Літве.

Каб працаваць у штаце ў школе, трэба ведаць мову на В2

Вольга Павук працуе ў трох літоўскіх школах ужо два месяцы. Яна вядзе дадатковыя заняткі па англійскай мове. 

Праблем з пацвярджэннем беларускага дыплома ў Літве ў Вольгі не было: яна паспела паставіць апастыль і перакласці патрэбныя дакументы яшчэ ўвесну 2020-га. Тады Вольга паступіла вучыцца ў магістратуру ва ўніверсітэт Вітаўта Вялікага.

Каб працаваць у штаце дзяржаўнай літоўскай школы, трэба ведаць літоўскую мову на ўзроўні не менш за В2. Вольга пакуль працуе пазаштатна — у яе ёсць сертыфікат на ўзровень А2, і яна працягвае вывучаць мову.

«Праблем менавіта з вывучэннем літоўскай у мяне не было. Больш з тым, што няма, з кім гаварыць на ёй. І калі я ўладкоўвалася на працу, то я так і казала, што для мяне гэта дадатковы бенефіт — змагу камунікаваць па-літоўску», — расказвае яна.

Увогуле знайсці працу ў Літве — частка інтэграцыйнай праграмы для замежнікаў, якую праходзіць Вольга. У яе яна трапіла пасля таго, як падала дакументы на ўцякацтва ў 2023 годзе, бо ў яе скончыўся пашпарт.

«Пахадзіла трохі па розных сумоўях, усяго іх было чатыры, цікавы досвед. Зразумела для сябе, што не хачу працаваць цэлы дзень з восьмай да пятай.

Хадзіла таксама ў дзіцячы садок, бо ў мяне першая адукацыя — выхавацелька. Але там англійскай мовы недастаткова, трэба было весці яшчэ матэматыку і розныя іншыя прадметы. Але гэта быў прыватны садок, мешаніна дзяцей з розных краін. Малыя дзеці ўвогуле не вельмі размаўляюць, падумала, што будзе складана зразумець іх. 

Пасля трапілася арганізацыя, якая магла мяне ўзяць на падмену: калі іншыя настаўнікі хварэлі ці з'язджалі, то я прыязджала ў тыя школы, дзе яны вядуць свае заняткі, і праводзіла ўрокі па іх планах. Але паколькі зарэкамендавала сябе добра, то ўжо ў гэтым месяцы мы перайшлі на пастаянны фармат», — расказвае яна. 

У сярэднім Вольга працуе па тры гадзіны на дзень у школах з рускай, польскай і літоўскай мовамі навучання. 

«Колькасць дзяцей у групе залежыць ад таго, колькі бацькоў хоча, каб дзіця атрымлівала дадатковыя заняткі. Яны платныя, але іх можна субсідзіраваць ад дзяржавы. Аплату я атрымліваю ад арганізацыі, якая мяне наняла, — кажа Вольга, але свой заробак не называе. —

У наступным годзе, калі захачу працягваць, будзе павышаная стаўка. Таксама мяне могуць разгледзець іншыя школы, якія бліжэй да майго дома, бо цяпер да адной з іх мне ехаць гадзіну». 

Вольга заўважае, што працадаўцы ў Літве больш глядзелі на яе ўзаемадзеянне з дзецьмі. Важная наяўнасць эмпатыі. 

Раней у Беларусі Вольга выкладала ў вясковай школе. Параўноўвае: там дзеці не надта разумелі, навошта ім вучыць англійскую. У літоўскіх школьнікаў узровень лепшы, бо ў Літве няшмат дзіцячага кантэнту на літоўскай, мяркуе Вольга. 

Каментары6

  • Дзяку Волі!
    11.03.2025
    Такую дзеўку пра*%аў гэты павук-б*"дун!
  • Лявон
    11.03.2025
    Дзяку Волі!, ну дзеўка і дзеўка, вучыцелька звычайная. Але што з той аторвай звязаўся, то насамрэч дрэнна
  • Завуч з Яшунаў
    11.03.2025
    Вот, усім літвінам на заметку, замест таго каб сцены пэцкаць па начах - марш вучыць літоўскі і працаваць там, дзе вас прыгрэлі.

Цяпер чытаюць

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!25

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!

Усе навіны →
Усе навіны

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра23

Бабарыка быў страшна шчаслівы, калі даведаўся, што стаў дзедам — яго дачка нарадзіла ў Аўстраліі

«Супрацоўніца СІЗА крычыць канваіру: «Асцярожней! Ты вядзеш Нобелеўскага лаўрэата!»1

Здуха, сап, гвэгня. Як па-беларуску можна назваць балота6

У фотапастку ў Сенненскім раёне трапілі мядзвежыя спа-працэдуры ВІДЭА2

Украінскае ГУР правяло атаку на расійскую часць у Краснадарскім краі1

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!25

Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць