Грамадства1414

Маці Анжалікі Мельнікавай: «Унукам кажу, што яна ў камандзіроўцы»

З 28 сакавіка, калі стала вядома пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай, прайшло 10 дзён, а лёс яе так і не праясняецца. Як высветліла «Еўрарадыё», нават бацькі Мельнікавай не ведаюць, дзе яна.

Анжаліка Мельнікава

Пад выглядам былой калегі Анжалікі «Еўрарадыё» датэлефанаваліся да маці зніклай спікеркі Каардынацыйнай рады. З голасу зразумела, што жанчына падаўленая.

Маці Мельнікавай пацвярджае, што ўнучкі ў яе, але дзе сама Анжаліка — не ведае.

«Дзецям кажу, што ў камандзіроўцы і ўсё», — расказвае Аксана Мікалаеўна.

Яна дадае, што былы муж Мельнікавай Андрэй нічога ёй не кажа.

«Можа, хваляваць не хоча ці што. Не ведаю. Гэта мой былы зяць, разумееце?»

Паводле слоў бацькі Анжалікі, апошні раз яны размаўлялі ў лютым — ён віншаваў дачку з днём народзінаў. Дзе Анжаліка цяпер, Артур Мікалаевіч не ведае.

«Гэта наогул загадка», — кажа мужчына.

У яго пацікавіліся, які ў Анжалікі быў настрой.

— Нармальны быў настрой. А на 8 сакавіка датэлефанавацца не мог, так віншаванне адправіў.

— Яна вам не адказвала?

— Па-мойму адказвала, не памятаю. Я мог сцерці паведамленне.

Каментары14

  • ::
    07.04.2025
    Не добрыя навiны.
  • Сом
    07.04.2025
    « — Нармальны быў настрой. А на 8 сакавіка датэлефанавацца не мог, так віншаванне адправіў».

    — Яна вам не адказвала?

    — Па-мойму адказвала, не памятаю. Я мог сцерці паведамленне.»

    - пахнет трындежом

    [Зрэдагавана]
  • 1
    07.04.2025
    1. Дзеці па той інфармацыі, што ёсць і не абвергнутая на сёння, вылецелі з маці ў Лондан
    2. Па словах былога мужа, дзеці з ім у Беларусі
    3. Па словах маці, дзеці з ёй у Беларусі

    Застаюцца наступныя пытанні:

    1. Як дзеці маглі патрапіць у Беларусь?
    2. Як чалавек з бацькамі ў Беларусі можа публічна заняць кіруючую пасаду ў апазіцыйных структурах?

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць