Грамадства33

Заяву аб знікненні Анжалікі Мельнікавай падалі ў паліцыю Вялікабрытаніі

Сузаснавальнік фондаў «Байхэлп» і «Байсол» Аляксей Лявончык падаў заяву аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай у паліцыю Вялікабрытаніі, піша «Белсат».

Аляксей Лявончык склаў заявы аб знікненні Анжалікі Мельнікавай у дзве структуры: паліцыю Лондана (Metropolitan Police) і ў Нацыянальнае агенцтва па расследаванні злачынстваў (NCA), якая працуе на ўсёй тэрыторыі краіны.

«Я вырашыў вызначыць, ці Анжаліка сапраўды прызямлялася ў Вялікабрытаніі. Бо мне падаецца вельмі дзіўным, што чалавек, які вылецеў з Польшчы ў іншую краіну, падарожжы паміж якімі дастаткова добра адсочваюцца, проста знік. Паглядзім, што з гэтага выйдзе», — кажа Лявончык.

Калі бліжэйшым часам не будзе вынікаў, то ён плануе прыцягнуць да справы прэсу.

«Гэта стартавы пункт. Далей усё будзе залежаць ад таго, ці будзе жаданне ў адпаведных органах гэта расследаваць. І ці будзе жаданне з майго боку на гэта ціснуць. З майго боку жаданне будзе», — працягвае Лявончык.

4 красавіка ён плануе паехаць у аэрапорты Лутан і Хітроу.

«Трэба яшчэ там скласці заявы, бо гэта два аэрапорты, куды з варшаўскага цэнтральнага аэрапорту могуць прыляцець самалёты. Не думаю, што яна ехала ў Модлін [аэрапорт па-за Варшавай], каб на Ryanair ляцець у Станстэд», — дзеліцца планамі Лявончык.

Ён адзначае, што ўзяўся за справу, бо ў Польшчы ў дзяржаўных структурах пра Анжаліку Мельнікаву спрабуюць даведацца і журналісты, і паплечнікі, а ў Вялікабрытаніі дыяспара беларусаў невялікая.

«У мяне ёсць грамадзянства і Вялікабрытаніі, і Польшчы, то бок я звяртаўся ў паліцыю як доўгатэрміновы рэзідэнт Вялікай Брытаніі. Мне падаецца, што тут асноўны акцэнт павінен рабіцца на справе аб знікненні чалавека. Магчыма, яны скажуць, што гэтая інфармацыя з’яўляецца таямніцай следства, калі гэтае следства ёсць. Магчыма, яны змогуць даць нам нейкую інфармацыю», — працягвае Лявончык.

Інфармацыя пра чалавека, які знік, сапраўды можа быць недасяжная, але суразмоўца разлічвае, што дзяржстуктуры будуць паведамляць больш, улічваючы тое, што Анжаліка Мельнікава — вядомая асоба і палітык, які можа быць у небяспецы праз дзеянні рэжыму ў Мінску.

«Натуральна, калі гэта прыватная справа, то яе датычаць усе захады абароны інфармацыі. Натуральна, што ні польская пракуратура, ні паліцыя не могуць дзяліцца інфармацый па-за межамі сваіх кампетэнцыяў — таямніца следства. Яны могуць падзяліцца толькі са сваякамі.

Але, мне падаецца, што тут справа грамадскага інтарэсу. Анжаліка не з’яўляецца прыватнай асобай, гэта постаць беларускай апазіцыі, якая, мяркуючы па публікацыях, мела сувязь і з Кіберпартызанамі, і з іншымі асобамі, што дае мне магчымасць думаць, што, калі такі чалавек знік, то не проста так», — падкрэслівае Лявончык.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай ейныя сябры паведамілі ўвечары 28 сакавіка. З ёю няма сувязі з 25 сакавіка.

Каментары3

  • . . .
    04.04.2025
    вумны як вутка ))
  • Filipp
    04.04.2025
    Лювончык вырашаў у "Рэкса" працу забраць! Такая вось канкурэнцыя ў дем сілах,)
  • Ищут прохожие, ищет милиция
    04.04.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць