Здароўе1313

Як штучны інтэлект зменіць нашу медыцыну за наступныя гады? Разважае беларуска-заснавальніца стартапа

«Праз 5—10 гадоў у кожнага чалавека будзе свой ШI-доктар. Рана ці позна прафесія адамрэ», — прагназуе Дар'я Царык з Doctorina.

Дарья Царик Дар'я Царык Darya Tsaryk
Фота: darya-tsaryk / linkedin.com

Беларуска Дар’я Царык, якая апошнія два гады жыве ў Берліне, заснавала стартап тэлемедыцыны Doctorina — платформы, якая з дапамогай штучнага інтэлекту (ШІ) збірае анамнез, аналізуе сімптомы і прапануе медыцынскія рэкамендацыі без удзелу чалавека-доктара. Аб тым, як штучны інтэлект зменіць медыцыну, яна расказала ютуб-практу iTerki.

Чытайце таксама: «Мой каханы не чытае навіны, калі яны напісаныя па-беларуску». Дар'я Царык стала на абарону рускай мовы і прыпляла нават Пазняка

Дар’я Царык перакананая, што ШІ ў медыцыне — не трэнд, а непазбежная будучыня. І гэта пытанне не дзесяцігоддзяў, а некалькіх гадоў:

«Усе згодныя, што праз 5—10 гадоў у кожнага чалавека будзе свой ШI-доктар. Як мы туды дойдзем, яшчэ невядома, але тое, што мы там будзем, — гэта ўжо пытанне вырашанае», — даводзіць Царык.

Па словах жанчыны, штучны інтэлект ужо сёння выкарыстоўваецца ў медыцынскім праграмным забеспячэнні, якое дапамагае сабраць неабходную інфармацыю пра стан чалавека яшчэ да таго, як той трапляе да доктара.

«Вельмі вялікая колькасць стартапаў робяць медыцынскае праграмнае забеспячэнне, каб, калі пацыент прыходзіў да доктара, у яго ўжо на стале быў анамнез. Анамнез быў сабраны інтэрв'юерам ШІ».

Акрамя гэтага, па словах Цырык, у тысячах клінік у Германіі выкарыстоўваецца праграма, якая спачатку запісвае на дыктафон размовы доктара з пацыентам, а затым гэта апрацоўвае, робіць кароткі змест і выдзяляе ключавыя рызыкі.

Укараненне такіх распрацовак дазваляе больш эфектыўна апрацоўваць запыты, асабліва калі гаворка ідзе пра нетыповыя, рэдкія выпадкі.

Яна падкрэслівае: калі хвароба не трапляе ў стандартную схему, доктар-чалавек часта яе прапускае. І тут ШІ мае істотную перавагу:

«Як толькі гэта нешта не вельмі частае, то ўсе даследаванні паказваюць, што ШІ адразу трэкае імавернасць, што ў цябе не проста мігрэнь, а ўжо гліябластома.

То-бок, ён дае ўмоўна гэтыя 5%, але для чаго яны важныя? Таму што без гэтых 5% ты не прызначыш МРТ з кантрастам».

Дар’я адзначае, што выкарыстанне штучнага інтэлекту спрашчае доступ да медыцыны. Ужо цяпер існуе шмат дадаткаў, з дапамогай якіх чалавек можа самастойна атрымаць кансультацыю без чэргаў, паездак і залежнасці ад даступнасці дактароў.

Царык называе адну з галоўных мэт Doctorina і ўсёй ШI-медыцыны — зніжэнне колькасці медыцынскіх памылак:

«Мы бачым, што ШІ лепшы за чалавека. Computer vision лепшы за вока. Machine learning лепшы за статыстыкаў. І LLM (вялікая моўная мадэль), вядома ж, лепш за ўсё, што тычыцца аналізаў».

Па словах Царык, пад уплывам ШІ зменіцца і роля доктара. Замест галоўнай фігуры ў дыягностыцы і лячэнні, ён стане правяральнікам вынікаў, выдадзеных машынай. А ў будучым такая прафесія можа ўвогуле знікнуць:

«Хіба што немагчыма ўявіць, што праз 20 гадоў будуць дактары ў халатах прымаць вельмі-вельмі важныя рашэнні, дзе патрабуецца шмат-шмат даных і аналізаў. (…)

Рана ці позна прафесія адамрэ. Таму што ёсць робататэхніка і ёсць метады аўтаматызацыі, звязаныя з працэсамі мыслення і прыняцця рашэнняў. Яны ўдасканальваюцца з кожным годам», — даводзіць Царык.

Каментары13

  • Кашатніца
    15.04.2025
    Ветэрынары могуць заспакоіцца, іх пацыенты інтэрв'ю не даюць.
  • ничего не будет одно сплошное телевидение
    15.04.2025
    Где вы из находите только? Конечно, подобный колхоз к медицине подпускать и близко нельзя
  • Dr. Google
    15.04.2025
    А якая прафесія ў самой Дар’і? Відавочна далёкая ад медыцыны.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць