Грамадства55

У самым цэнтры Пінска выкарчавалі старыя елкі

У цэнтральнай частцы горада рэканструююць мемарыял да 80-годдзя Перамогі. Старыя елкі, якія былі даўняй часткай гарадскога асяроддзя, выкарчавалі. Гараджане абурыліся. Толькі ўлады іх не пачулі, піша Media-Polesye. 

Гэтых дрэў больш няма

Што пра рэканструкцыю кажуць пінчукі

У каментарах людзі выказалі абурэнне і здзіўленне. Людзі пісалі, што «сэрца абліваецца крывёй», «гэта быў куток дзяцінства», «цэлая эпоха сышла». 

«Гэтыя елі былі найлепшым помнікам. Там прайшло жыццё не аднаго пакалення».

«Горад ператвараецца ў бетоннае пекла. Дзе зеляніна, дзе душа?»

Пінчукі здзіўляюцца, чаму падобныя праекты рэалізуюцца без адкрытага абмеркавання:

«Чаму ўлада самавольна прымае падобныя рашэнні? Гэта павінен быць калектыўны дыялог».

«Гараджан ніхто не пытаўся. Проста прыйшлі і высеклі».

У абмеркаванні каментатары падкрэсліваюць, што замена елак на туі і плітку не апраўдана ні эстэтычна, ні функцыянальна:

«Насадзілі тую, а яна цені не дае. Спякота і пустата».

«Плітка — не альтэрнатыва дрэву. Гэта шкодніцтва».

«Раней можна было схавацца ад сонца ў цені, фантанах і елак. А зараз плітка і асфальт».

«Горад змяніў свой твар. Хутка будзе як у Дубаі — горача, каменна і пуста».

Ва ўладаў — сваё бачанне

«З улікам таго, што трэба было замяняць дарожкі, якія на сённяшні дзень пашкоджаны каранямі, дрэў высокарослых, як ні шкада, але прыйшлося выдаліць раней пасаджаныя елкі, якія былі высаджаны недзе ў 1976 годзе», — паведаміў ТРК «Пінск» начальнік ЖРЭУ Генадзь Дубойскі.

Па словах чыноўніка, дрэвы імкнуліся захаваць, але з улікам камунікацый і дарожак гэта не сталася магчымым. Запланавана высадка новых дрэў, якія, на думку кіраўніка ЖРЭУ, упішуцца ў абноўлены ландшафт.

«Усе дарожкі, пад'ёмы, прыступкі будуць выкананы ў плітцы. Плітка выбрана як «працяг нашай пешаходкі, каб ансамбль выглядаў адзіным», — праінфармаваў Генадзь Дубойскі.

Каментары5

  • Пустыня Гобi
    03.04.2025
    Каб салдаты ведалi што так будзе, такое "победобесие" то адразу здалiся б у палон у 1941
  • аыв
    03.04.2025
    у Пінску быў аднойчы ў школьныя гады. І, чамусьці, памятаю менавіта гэтыя елкі.
  • Варвары кіруюць
    03.04.2025
    аыв, Варвары з лукашэнкаўскай адміністрацыі знішчылі адзін з сімвалаў Пінску.

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць