Пункт пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы зноў адкрыты, паведамляе беларускі Памежны камітэт. Латвійскі бок аднавіў афармленне транспарту ў абодвух напрамках у 22:40.

Беларуска-латвійская мяжа. Фота: Памежны камітэт
Грамадзяне, якія перасякаюць беларуска-латвійскую мяжу па гэтым маршруце, былі вымушаныя чакаць выезду ў Латвію каля 9 гадзін.
Цяпер у чарзе больш за 40 легкавых аўтамабіляў.
Пункт пропуску закрыўся ў нядзелю ў 14 гадзін. Прычынай маглі стаць уцекачы, якія спрабавалі праехаць у Латвію на роварах.
-
«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». Як уладкаваны бізнэс беларускага перакупшчыка ў Польшчы
-
«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі
-
У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны
Каментары