Грамадства22

З 1 красавіка ўступаюць у сілу новыя правілы па платных падпісках ад мабільных аператараў

Падрабязнасці на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавяла начальніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык, піша Blizko.by.

Гаворка ідзе пра рассылку беларускімі мабільнымі аператарамі прапаноў аб падпісцы на розныя сэрвісы або паслугі.

— Прыходзіць прыгожая спасылка, вельмі лаканічная — усяго дзве радкі, у якіх гаворыцца, што ёсць цудоўны рэсурс, на які можна падпісацца. Абанент проста адкрывае спасылку, глядзіць, закрывае — калі яму нецікава, і забываецца пра гэта.

Але аказваецца, што ён ужо падпісаўся на паслугу, і грошы спісваюцца. Даведаецца ж спажывец пра гэта толькі тады, калі бачыць у сваім балансе незразумелыя спісанні.

Выявіць, калі і дзе гэта адбылося, вельмі складана. У выніку спажыўцы кажуць, што ніякіх дзеянняў не здзяйснялі — толькі адкрылі спасылку і закрылі, бо паслуга ім не патрэбная.

Таму МАРГ цяпер адпрацоўвае ўсе звароты, якія ў нас ёсць на гэтую тэму, паціху грошы вяртаюцца, але праблему трэба было вырашаць сістэмна, — тлумачыць сутнасць пытання Іна Гаўрыльчык.

Раней МАРГ накіраваў свае прапановы ў Міністэрства сувязі Беларусі. — Пасля гэтага былі скарэкціраваны правілы аказання паслуг электрасувязі. З 1 красавіка дзеянне па падпісцы на платную рассылку павінна быць дакладна зафіксавана.

Калі спажывец здзяйсняе дзеянне, ён павінен разумець, што яму прапануюць. Таму з 1 красавіка адзнака пра згоду на платную падпіску павінна быць свядомай.

Гэта будзе забяспечвацца наступнымі спосабамі:

  • адзнакай у асабістым кабінеце;
  • накіраваннем USSD-запыту або SMS-паведамлення;
  • выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу;
  • падачай заявы ў сэрвісным цэнтры аператара ад абанента.

Толькі пасля гэтага чалавек будзе дакладна разумець, на што ён падпісваецца.

— А то тут аператары, мала таго, што вось гэта было парушэннем, яны пайшлі яшчэ далей — пачалі прапаноўваць платную паслугу па кантролі за такімі падпіскамі, — сказала Іна Гаўрыльчык.

У МАРГ лічаць, што такі падыход — навязванне платных паслуг беларусам.

— Навязванне ў нас не дапускаецца, таму расцэньваю гэта, як добрую навіну для спажыўца, будзем ацэньваць, як новаўвядзенні будуць працаваць з 1 красавіка, — сказала прадстаўніца МАРГ.

Каментары2

  • .
    15.03.2025
    А што здарылася?
    Тэме на форуме анлайнера пра падман з падпіскамі больш за 13 год, з 2011 г. А самой праблеме - столькі ж, колькі мабільнай сувязі ў Беларусі.
    Прайшлі дзесяцігоддзі махлярства і падману людзей. Ніхто з мабільных аператараў нават не думаў пра сваю рэпутацыю, зараблялі грошы. МАРТ пісаў адпіскі. А рашэнне было заўсёды відавочным.
  • Мясной мусор
    15.03.2025
    Что хотим, то и делам. Живёте в стране полицаев и потому не жужжите.

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

ЗША маюць намер зламіць спажыўцоў расійскай нафты ў выпадку правалу ўрэгулявання вайны ва Украіне3

Як беларуска ў 18 гадоў стала прафесійным капітанам яхты і робіць на гэтым бізнес1

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса3

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць