Свет99

«Паваротны момант гісторыі»: лідары краін Еўропы сабраліся на саміт па бяспецы і Украіне

Лідары краін ЕС сабраліся ў чацвер у Брусэлі на спецыяльную нараду па абароне. Чакаецца, што акрамя пытанняў пераўзбраення Еўропы лідары абмяркуюць далейшую падтрымку Кіеву пасля заявы Дональда Трампа аб прыпыненні дапамогі Украіне. На саміт запрошаны Уладзімір Зяленскі, піша Бі-бі-сі.

Эмануэль Макрон і Віктар Орбан. Фота: Michel Euler / AP

Фрыдрых Мерц, верагодны наступны канцлер Германіі, прапанаваў абмеркаваць пытанне аб сумесным выкарыстанні ядзернай зброі для бяспекі Еўропы.

Эмануэль Макрон у сераду падчас звароту да нацыі заявіў, што Францыя гатова абмеркаваць магчымасць распаўсюджвання свайго ядзернага «парасона» на еўрапейскіх партнёраў. Макрон адзначыў, што кантынент знаходзіцца на «паваротным моманце гісторыі».

Па словах кіраўніцы Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, Еўропа сутыкнулася з «відавочнай і сур’ёзнай небяспекай у такіх маштабах, якіх ніхто з нас не бачыў за ўсё сваё свядомае жыццё». Прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта заявіў, што гэта «вызначальны момант для Украіны і еўрапейскай бяспекі».

У лісце да еўрапейскіх лідараў фон дэр Ляен таксама адзначыла, што кантынент павінен «вызваліць нашу прамысловую і вытворчую моц і накіраваць яе на дасягненне мэты бяспекі».

Пераўзбраенне Еўропы

У панядзелак фон дэр Ляен абвясціла пра беспрэцэдэнтны абаронны пакет, які атрымаў назву ReArm Europe, і заявіла, што Еўропа гатова значна павялічыць свае выдаткі на абарону «з неабходнымі тэмпамі і амбіцыямі».

Фон дэр Ляен заявіла, што тры прапановы, выкладзеныя ў плане ReArm Europe, падтрымаюць Украіну і «вырашаць доўгатэрміновую неабходнасць узяць на сябе значна большую адказнасць» за еўрапейскую бяспеку.

Верагодна, яна мела на ўвазе тое, што многія еўрапейцы больш не лічаць магчымым аўтаматычна разлічваць на дапамогу ЗША ў абароне кантынента.

ReArm Europe прапануе:

Дазволіць краінам павялічваць узровень нацыянальнага дэфіцыту, каб вызваліць сродкі для павелічэння выдаткаў на абарону.

Даць крэдыты ў памеры 150 млрд еўра для абаронных інвестыцый у галінах, якія могуць прынесці карысць абароне ЕС у цэлым — напрыклад, сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, сродкі абароны ад беспілотнікаў. Гэта дапаможа спрасціць разлікі і знізіць выдаткі за кошт сумесных закупак.

Дазволіць краінам перанакіроўваць сродкі, якія першапачаткова былі прызначаныя для праграм скарачэння рэгіянальных адрозненняў, на абаронныя выдаткі. Еўрапейскаму інвестыцыйнаму банку будзе дазволена фінансаваць ваенныя праекты.

Па словах фон дэр Ляен, ReArm Europe можа вызваліць у агульнай складанасці 800 млрд еўра на абаронныя выдаткі.

Многія еўрапейскія лідары падтрымліваюць хуткія і рашучыя дзеянні па забеспячэнні бяспекі кантынента.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск назваў ReArm Europe «фундаментальным зрухам».

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што саміт дасць Еўропе магчымасць паказаць, «з’яўляецца яна проста дыскусійным клубам, ці мы здольныя прымаць рашэнні».

«Нерэалістычны» падыход

Абмеркаванне і прыняцце новых планаў, аднак, наўрад ці пройдзе гладка.

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца раней заяўляў, што падыход ЕС «мір праз сілу» з’яўляецца «непраўдападобным». Венгерскі прэм’ер Віктар Орбан у лісце да Антоніу Кошты запатрабаваў, каб Украіна не згадвалася ні ў якіх пісьмовых дакументах па выніках саміту.

Орбан, які раней неаднаразова спрабаваў заблакаваць дапамогу ЕС Украіне і падтрымліваў Трампа за тое, што той «мужна змагаецца за мір», заявіў, што цяпер існуе «стратэгічны раскол… паміж большасцю Еўропы і ЗША».

«Адна частка настойвае на зацягванні вайны ва Украіне, а другая імкнецца да спынення канфлікту», — сказаў ён.

Аднак, што тычыцца агульнай бяспекі ў Еўропе, Орбан, відаць, гатовы да супрацоўніцтва.

Каментары9

  • Клоўну
    06.03.2025
    Імперскія амбіцыі прачнуліся з прыходам Зяленскага? Навошта ты транслюеш тут расейскую метадычку?
  • Filipp
    06.03.2025
    Хэчый за ўсё выкажуць сваю гіперзаклапочаннасць.
  • Пра Расейскую Імперыю і Еўрапарламент
    06.03.2025
    Раю адзін раз паслухаць, каб разумець, ва што вераць некаторыя Еўрапарламентарыі. Можа нават не некаторыя, а многія. Бо ўсе прысутныя сядзелі і слухалі Сакса, ніхто яму не пярэчыў і з ім не спрачаўся.
    Я ў шоку.

Цяпер чытаюць

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі5

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Спецслужбы рассылаюць фэйкавыя паведамленні пра аплату ўдзелу ў мітынгах. Купіўся толькі блогер Вірус і ягоныя сябры9

«Вайна павінна завяршыцца. І гэта павінна быць сумленнае завяршэнне». Зяленскі расказаў пра размову з Трампам1

Трамп заявіў пра прагрэс падчас сустрэчы Уіткафа з Пуціным3

Дачка сказала пра ВІЧ, у мужа — інфаркт. Як сям’я з Беларусі перажыла «фатальны» дыягназ і чаму пра гэта нікому не казалі5

На мінскай будоўлі насмерць разбіўся рабочы1

Белы дом рыхтуе заяву па выніках візіту Уіткафа ў Маскву. А пакуль Трамп увёў новыя мыты супраць Індыі1

Пляжам ва ўсім свеце пагражае знікненне

«Яго пагарда да Украіны ўзмацнілася». Як цяпер жыве Пабла Гансалес — агент ГРУ, які вярнуўся ў Расію пасля абмену2

У закрытым пасёлку на Мінскім моры купілі дом за мільён даляраў. І гэта ўжо не першы раз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі5

З'явіліся меркаваныя дэталі прапановы спецпасланніка Трампа — якія спадабаліся Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць