Свет66

Канада адказала Трампу на мыты ўвядзеннем сваіх. Трамп абяцае свае падвоіць

Канада прыняла выклік амерыканскай адміністрацыі і ўступіла ў абвешчаную ёй гандлёвую вайну. У адказ на новыя тарыфы ЗША Канада ўводзіць 25% пошліны на амерыканскія тавары на суму 155 мільярдаў даляраў. 

Дональд Трамп і Джасцін Трудо. Фота: AP Photo/Frank Augstein, File

Канадскі прэм'ер-міністр Джасцін Трудо растлумачыў, што Канада неадкладна ўводзіць мытныя пошліны на тавары ЗША на суму 30 мільярдаў даляраў. На астатнія тавары на суму 125 мільярдаў даляраў гэта будзе зроблена праз 21 дзень.

Трудо таксама дадаў, што Канада падасць пазовы ў Сусветную гандлёвую арганізацыю па новых тарыфах ЗША. А тым часам канадскія тарыфы будуць заставацца ў сіле да таго часу, пакуль мыты Злучаных Штатаў не будуць адмененыя.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адрэагаваў на гэтую пастанову канадскага ўрада пагрозамі ў сваёй сацсетцы Truth Social.

У сваёй публікацыі Трамп зноў назваў Джасціна Трудо «губернатарам» Канады і прыгразіў павялічыць удвая 25% мыты, якія ЗША ўвяла на канадскія тавары.

«Калі ласка, растлумачце губернатару Канады Трудо, што калі ён уводзіць мыты супраць ЗША, нашы тарыфы ў адказ неадкладна павялічацца на такую ж суму», — напісаў Трамп.

25%-я мыты Трампа на тавары з Мексікі і Канады, а таксама падваенне раней запланаваных мытаў на кітайскія тавары, да 20%, набылі моц 4 сакавіка.

Уведзеныя тарыфы супраць Мексікі і Канады прэзідэнт ЗША тлумачыць нібыта барацьбой з наркагандлем, а менавіта распаўсюджваннем фентанілу. У сваёй сетцы Truth Social амерыканскі лідар напісаў, што наркотыкі ўсё яшчэ паступаюць у яго краіну з Мексікі і Канады ў вельмі высокіх і непрымальных колькасцях.

«Мы не можам дазволіць гэтаму бедству працягваць наносіць шкоду ЗША, і таму, пакуль яно не спыніцца ці не будзе сур'ёзна абмежавана, прапанаваныя тарыфы ўступяць у сілу», — адзначыў Трамп.

Кітай пасля ўвядзення амерыканскіх мытаў заявіў, што з 10 сакавіка ўвядзе дадатковыя мыты ў памеры 10-15% на некаторыя віды імпарту з ЗША. Прэзідэнтка Мексікі Клаўдыя Шэйнбаум анансавала, што яе краіна таксама адкажа на 25% мыты, уведзеныя Злучанымі Штатамі, і ўвядзе адпаведныя тарыфы на амерыканскія тавары.

Каментары6

  • Dammy
    04.03.2025
    a.hto.tam.idze, Советы от неудачников никому не нужны.
  • .
    04.03.2025
    «Мы не можам дазволіць гэтаму бедству працягваць наносіць шкоду ЗША, і таму, пакуль яно не спыніцца ці не будзе сур'ёзна абмежавана...»

    Гэта трэба сказаць пра самога Трампа.
  • трампыня
    04.03.2025
    Ну што Дональд, як хутка да цябе дойдзе што твае саюзнікі пачнуць сябраваць з Кітаем?
    Еўропа + Кітай супраць Расеі (там нават моцна старацца не трэба) і таго што застанецца ад ЗША

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком23

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць