Свет33

Расія можа аддаць свае замарожаныя ў Еўропе актывы Украіне ў межах мірнай дамовы

Пра тое, што Расія можа аддаць Украіне свае замарожаныя еўрапейскія актывы на 300 мільярдаў долараў стала вядома агенцтву Reuters.

Уладзімір Пуцін. Фота: Artem Priakhin, SOPA Images, LightRocket / Getty Images

Журналісты Reuters атрымалі такую інфармацыю ад трох сваіх крыніц.

Па іх даных, сцэнарый з перадачай актываў абмяркоўваюць у Маскве. Згодна яму, Расія можа перадаць 300 мільярдаў сваіх актываў, якія замарожаны ў Еўропе, Украіне — у межах магчымага мірнага ўрэгулявання. 

Пры гэтым Масква будзе настойваць на тым, каб частка гэтых грошай сышла на ўкраінскія тэрыторыі, якія кантралюе Расія.

Reuters не ўдалося высветліць, ці абмяркоўвалася ідэя выкарыстання замарожаных сродкаў паміж расійскімі і амерыканскімі прадстаўнікамі на сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі.

Расія раней заяўляла, што планы выкарыстання гэтых сродкаў ва Украіне з'яўляюцца рабаваннем.

Вядучы аналітык кампаніі «Рэнесанс Капітал» Алег Кузьмін лічыць, што рознагалоссі паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай, якая кантралюе большасць актываў, ускладняць адмену замарожвання.

«Гэта запатрабуе ад еўрапейскага боку поўнай падтрымкі цяперашняй пазіцыі ЗША, накіраванай на дыялог з Расіяй», — сказаў Кузьмін, назваўшы такі сцэнарый «вельмі аптымістычным».

Каментары3

  • creck_55
    21.02.2025
    Во идиоты.... Невздумайте это сделать!!!! Вам Трамп дал такой шанс и будет глупо им не воспользоваться!!!! Вам не то что Трамп, даже НАТО будет ,,вдоль ноги,,!!!! :-D :-D :-D
  • Крамлеўскі цырк
    21.02.2025
    Як раша можа аддаць тое, што ўжо канфіскавана?
  • МистерПрекал
    22.02.2025
    Ахахахахха, смишно-смишно

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць