Грамадства6262

Пазняк заклікае Захад дзеля вызвалення палітвязняў пачаць перамовы з «гэтым варварскім рэжымам»

Пазняк чарговы раз раскрытыкаваў стратэгію санкцыйнага ціску для вызвалення людзей, якая «не дзейнічае».

Скрыншот відэа

Пачаць перамовы з афіцыйным Мінскам аб вызваленні беларускіх палітычных зняволеных заклікаў краіны Захаду кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк у відэазвароце 9 лютага, піша «Позірк».

Палітык назваў іх «фактычна закладнікамі».

Пазняк чарговы раз раскрытыкаваў стратэгію санкцыйнага ціску для вызвалення людзей, якая «не дзейнічае».

«Другі падыход — ён існуе. Гэта падыход, які выкарыстоўваюць з тэрарыстамі», — сказаў ён.

Прыраўнаўшы прадстаўнікоў кіроўнага рэжыму да такіх, Пазняк выказаўся за «шлях перамоў» з прапановай «пэўных абменных элементаў».

«У дадзенай сітуацыі можна пайсці на тое, каб зняць тыя санкцыі, якія ім шкодныя. І трэба на гэта ісці», — лічыць лідар «Вольнай Беларусі».

«Нічога няма важнейшага за жыццё чалавека. І вось мы стаім на гуманітарнай пазіцыі — выратаваць людзей. ⟨…⟩ Наш заклік да заходніх палітыкаў: ідзіце на перамовы з гэтым варварскім рэжымам», — заявіў ён.

На думку палітыка, вызваляючы некаторых палітвязняў у рамках працэдуры памілавання, улады «даюць знакі» аб гатоўнасці да перамоваў.

Падчас іх, лічыць Пазняк, павінна «паставіцца пытанне пра спыненне рэпрэсій».

Каментары62

  • Acab
    10.02.2025
    Дзядуля Зэ заўсёды выклікае розгалас ў камэнтарох Абдзелены грантаваннем дзядуля выбіваецца з франкфуртскага заходняга мэйнстрыму, застаецца сацыялістам, але трохі іншаае барвы
    Зайздроснае канкурэнтнае па бюджэты асяродзьдзе непрымальна ставіцца да малаўбудаванага ласага да галоўнае ролі і экзафінансаваньня ў тэатры ўдаваньня апазыцыі
  • Acab
    10.02.2025
    Што да санкцыяў - гэта вар яцтва згодна з вызначэньнем лупцуе шараговых прыгонных эўракалгасу і бсср
    аніяк не паханоў
  • Крысьціна Справядлівая, She-Runner
    10.02.2025
    я паважаю Сябе

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі5

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць