Грамадства44

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара

Аляксандр Кулік прыехаў у Брэсткі лясгас з інспекцыяй і ўчыніў кіраўніцтву вымову ў стылі Лукашэнкі. Былым кіраўнікам, здаецца, давядзецца забыцца пра пенсію.

Аляксандр Кулік. Фота: Мінлясгас

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік наведаў з візітам Брэсцкі лясгас. Перад сустрэчай з работнікамі ён змяніў маршрут і зазірнуў у вытворчыя памяшканні.

Там Кулік выявіў адкрыты беспарадак, піша прэс-служба міністэрства.

«Гэта проста кашмар! Я даўно такога беспарадку не бачыў. Чакалі міністра, генеральнага дырэктара ДВЛГА (Дзяржаўнага вытворчага лясагаспадарчага аб'яднання — прым.) — паўсюль павуцінне, смецце, бруд!» — эмацыйна выказаўся Кулік.

Фота: Мінлясгас

Міністр нагадаў, што калісьці Брэсцкі лясгас быў на добрым рахунку, але цяпер усё чамусьці змянілася.

«Па лясной гаспадарцы нічога не скажу, у цэлым, паказнікі добрыя, працуеце нядрэнна. Але эканоміка і вытворчасць — нікуды не годзіцца! Брэсцкі лясгас — адзіная з устаноў Брэсцкага ДВЛГА, дзе не выканалі гадавы план па выручцы ў мінулым годзе.

Лясны фонд, тэхніка, людзі — усё засталося, як і было. А планавыя паказчыкі па нарыхтоўках выкананыя на 86%, па экспарце лесапрадукцыі — на 93%», — канстатаваў міністр.

Для навядзення парадку Кулік прапанаваў незвычайнае рашэнне: адклікаць з пенсіі былых кіраўнікоў лясгаса і ДВЛГА.

«Трэба адклікаць з пенсіі або Тыцыка Аляксандра Маісеевіча, або Стэльмаха Васіля Сцяпанавіча — былога генеральнага дырэктара ДВЛГА або былога дырэктара Брэсцкага лясгаса! Каб яны дапамаглі маладым дырэктарам наладзіць працэсы», — прапанаваў міністр.

Брэсцкі лясгас узначальвае ў мінулым вопытны і заслужаны ляснічы Ігар Мацюшык. Але Кулік лічыць, што новы дырэктар не можа арганізаваць камандную працу.

Каб выканаць усе свае фінансавыя абавязацельствы, штомесячная выручка Брэсцкага лясгаса павінна складаць не менш за 1 млн. 350 тыс. рублёў. Але пакуль гэтая планка не дасягнута.

Кулік раскрытыкаваў галоўнага ідэолага прадпрыемства за тое, што той не можа навесці парадак і забяспечыць нармальныя ўмовы працы для работнікаў. І паабяцаў кадравыя рашэнні, што павінны змяніць сітуацыю.

Каментары4

  • Барадзед
    31.01.2025
    Продаж нет. Зарплату не платят. Из лесничеств люди бегут со страшной силой. Организовать нормальную работу, чтобы все было нормально, т. е. перпендикулярно или, как в народе говорят, поперек.
  • Андрусь
    31.01.2025
    НН, вычытайце матэрыял. Зноў расіец пісаў? Каго там у лясгасе "паказыталі"? Чаму самі ж расшыфроўваеце скарод "Дзяржаўнае Вытворчае ЛесаГаспадарчае Аб'яднанне", а абрэвіытуру пішаце "ГПЛГА"?
  • Сатурн
    01.02.2025
    Такое сейчас на всех госпредприятиях в стране, а не только там, где он побыл

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага45

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць