Свет11

Стаў вядомы памер мыта, якое Еўракамісія прапануе ўвесці на сельгаспрадукцыю і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі

Ад вартых даверу крыніц у Брусэлі «Радыё Свабода» стала вядома, якое мыта Еўракамісія прапануе ўвесці на шэраг тавараў сельскагаспадарчай прадукцыі і азотныя ўгнаенні з Беларусі і Расіі. Прыняцце новых абмежаванняў чакаецца ў найбліжэйшыя тыдні.

Беларускае прадпрыемства «Гродна Азот»

28 студзеня Еўракамісія зацвердзіла прапанову аб увядзенні мыта на шэраг сельскагаспадарчых тавараў з Беларусі і Расіі, а таксама на некаторыя азотныя ўгнаенні. Мэта прапановы — знізіць залежнасць ад імпарту з Расіі і Беларусі. Такі імпарт, асабліва ўгнаенняў, робіць ЕС уразлівым для патэнцыйных прымусовых дзеянняў з боку Расіі і, такім чынам, стварае пагрозу для харчовай бяспекі ЕС, гаварылася ў прэс-рэлізе.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», плануецца павышэнне мыта на сельскагаспадарчыя тавары з 0% або нізкіх ставак да 50%.

У пералік сельскагаспадарчай прадукцыі, на якую будзе накладацца мыта, сярод іншага трапілі мяса і мясныя субпрадукты, малочная прадукцыя, збожжа, садавіна, гародніна, алеі (аліўкавы, сланечнікавы, какосавы, кунжутны і інш.), тлушчы, кава, гарбата, какава, цукар, кандытарскія вырабы і інш.

Азотныя ўгнаенні, акрамя цяперашняга мыта ў памеры 6,5%, будуць абкладацца дадатковым мытам, якое будзе паступова павялічвацца, пачынаючы з 40 ці 45 еўра за тону ў залежнасці ад тыпу ўгнаення (што адпавядае прыкладна 13%), да забароннага ўзроўню ў 315 або 430 еўра за тону адпаведна — гэта прыкладна 100%, што павінна фактычна спыніць імпарт беларускіх і расійскіх угнаенняў у ЕС.

Чакаецца, што паступовы рост мыта на ўгнаенні павінен завяршыцца за тры гады, да 2028 года.

Таксама плануецца, што беларуская і расійская прадукцыя будзе выключаная з мытных квот Еўрасаюза. Гэта выключыць магчымасць паставак з ніжэйшымі тарыфамі.

Абмежаванні ўводзяцца, згодна з прапановай Еўракамісіі, таму, што ў 2023 годзе залежнасць ад расійскіх угнаенняў у ЕС перавышала 25%, а гэта «стварае пагрозу для стабільнасці рынку ЕС».

«Беларускі экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і ўгнаенняў хоць і менш значны (агульны аб’ём €92 млн і €29,6 млн адпаведна), але ўключаны ў санкцыйны механізм, каб прадухіліць нелегальны транзіт расійскай прадукцыі праз Беларусь», — гаворыцца ў дакуменце.

Новыя абмежаванні — частка шырэйшай палітыкі эканамічнага ціску на Расію і Беларусь за падтрымку вайны супраць Украіны.

Чакаецца, што ў выніку ўвядзення новага мыта імпарт беларускіх і расійскіх тавараў, ахопленых рэгламентам, практычна спыніцца.

Еўрасаюз плануе замясціць пастаўкі за кошт уласнай вытворчасці або альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. Для ўгнаенняў гэта могуць быць, напрыклад, Алжыр і Егіпет.

Чакаецца, што мыта ўвядуць праз чатыры тыдні пасля публікацыі рэгламенту.

Каментары1

  • Барадзед
    29.01.2025
    Ещё бы на колотые дрова или лес кругляк пошлины ввели.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі13

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі13

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць