Грамадства1313

Азаронак: Так, я не рукапаціскальны. А на Акрэсціна людзей не катавалі, а прыводзілі да прытомнасці

«Я чырвона-карычневы, я прапагандыст дыктатара».

Рыгор Азаронак. Скрын відэа: sobchak / YouTube

У інтэрв'ю з Рыгорам Азаронкам Ксенія Сабчак пацікавілася ў прапагандыста, за што збівалі людзей на Акрэсціна ў першыя дні пасля выбараў у 2020-м, і дала яму паслухаць вядомы аўдыязапіс, на якім чуваць крыкі людзей, якіх катуюць у ізалятары.

«Па-першае, вельмі шмат было фэйкаў з нагоды гэтага. Вось як ён там запісваў? Гэта незразумела. Падыходзілі, здымалі…» — пачаў тлумачыць Азаронак.

А пасля заявіў, што Акрэсціна «не санаторый», а людзей там не катавалі, а «прыводзілі да прытомнасці».

«Навесці парадак у папраўчай установе? Можна. Усё па законе», — дадаў ён.

Тады ў 2020-м Азаронак выпусціў рэпартаж з Акрэсціна, дзе расказваў, што людзей смачна кормяць і ўмовы ў ізалятары выдатныя. Сабчак заўважыла, што пасля таго сюжэту яму адмовіліся ціснуць руку нават некаторыя яго калегі з падобнымі пазіцыямі.

«Ну, не памятаю, каб з падобнымі пазіцыямі перасталі ціснуць руку. Але так, я не рукапаціскальны, Ксенія. Я чырвона-карычневы, я прапагандыст дыктатара».

Азаронак яшчэ раз паўтарыў сваю пазіцыю: катаванняў на Акрэсціна не было. 

Сярод лістоў на стале ў Азаронка Сабчак знайшла пастанову суда па крымінальнай справе, па якой Азаронак праходзіў пацярпелым (бо хтосьці выкладаў у інтэрнэт яго персанальныя даныя).

Ксенія Сабчак разам з Рыгорам Азаронкам чытае лісты да яго. Скрын відэа: sobchak / YouTube

Азаронак згадвае, што спачатку не хацеў прыцягваць людзей да адказнасці за гэта, а пасля перадумаў.

«А потым я падумаў, слухайце, а мы што такія ўсе? (…) Няхай усю адказнасць на сябе бяруць прэзідэнты-сілавікі, а мы ў белых паліто ўсе будзем, так? А потым убачыў на Данбасе, як гэтыя людзі, якім спачатку даруеш, як спачатку там дапамагаеш ім, не хочаш іх саджаць, а яны потым проста прыходзяць і забіваюць».

Пасаджаных такім чынам людзей яму не шкада. «Гэта для яго карысці», — выказаўся пра аднаго з асуджаных Азаронак.

Каментары13

  • Крыху пераблытаў колеры
    20.01.2025
    Грыша, ты памыліўся, ты чырвоны+зялены=карычневы, проста карычневы
  • Хехе
    20.01.2025
    Які дыктатар, такі і прапагандыст. Тупое помстлівае упрамае палена🪵
    Рот закрываецца толькі як дзверы ў жыгулях
  • Янка
    20.01.2025
    Пры усёй нянавісці да Азаронка да яго ёсць павага за шчырасць.
    А Сабчак - гэта мярзотная беспрынцыпная змяя, якая адначасова працуе на пуціна і вольна катаецца па Еўропе праз свой ізраільскі пашпарт

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць