Музыка77

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Беларус Улад Чыжыкаў два разы спрабаваў прабіцца на Еўрабачанне ад Беларусі, у свой час яго адрокся прадзюсар Макс Алейнікаў. Цяпер хлопец спявае ва Украіне, а яго кліпы набіраюць мільёны праглядаў.

Chyzhykaw Чыжыкаў Чижиков
Улад Чыжыкаў. Фота: vlacheev / Instagram

Пра выканаўцу Улада Чыжыкава ў новым выпуску ютуб-канала «Міністэрства сепультуры» расказаў журналіст Аляксандр Чарнуха.

Хлопец нарадзіўся ў Бабруйску, з дзяцінства займаўся музыкай, а сваю першую песню напісаў у 6 гадоў. Як згадваў Улад, песня была пра бульбу і тое, як яна цвіце.

Chyzhykaw Чыжыкаў Чижиков
Улад Чыжыкаў у дзяцінстве. Фота: vlacheev / Instagram

Падчас вучобы ў Мінску хлопец выступаў у барах і рэстаранах.

У 2013-м 19-гадовы Улад перамог у музычным конкурсе «Акадэмія талентаў» на АНТ. Там ён выканаў песню кампазітара і прадзюсара Макса Алейнікава «Любовь, которой больше нет». Пасля перамогі хлопец пачаў працаваць разам з Алейнікавым. Але ў хуткім часе ён стаў прадзюсару непатрэбны.

Разам са сваім сябрам гітарыстам Віталём Вячэрскім у 2014 годзе Чыжыкаў стварыў гурт «Радыёхваля», які прыняў удзел у тэлепраекце «Легенды.live» на АНТ. У 2016 і 2018 гадах гурт удзельнічаў у Нацыянальным адборачным туры на Еўрабачанне. Без поспеху.

Тады Чыжыкаў паспрабаваў сябе ва ўкраінскіх шоу «Х-фактар» (у 2016-м) і «Голас країни» (2019). 

Пасля выступлення на апошнім зала скандавала Чыжыкаву «малайчына», а настаўнікі ледзь не пасварыліся: кожны спрабаваў угаварыць артыста пайсці менавіта ў яго каманду.

Аднак і гэтая перамога не дала чаканых вынікаў.

Свой удзел у розных тэлеконкурсах Улад тлумачыў неабходнасцю паказаць сябе і заўважаў, што насамрэч усе такога роду конкурсы ён ненавідзіць, бо «там нічога не знойдзеш». «Хацелася дапамогі, але яна не прыходзіць па-за тэлекамерамі», — прызнаваўся спявак у адным з інтэрв'ю.

Праз некаторы час гурт «Радыёхваля» перастаў існаваць, а Улад Чыжыкаў працягнуў спяваць. Ён пачаў запісваць каверы на папулярныя ўкраінскія хіты і размяшчаць у сацыяльных сетках.

Як згадваў Улад, дайшло да таго, што ён нават на беларускім тэлебачанні стаў выконваць украінскія песні. Яны гучалі і на беларускім радыё.

Цікавасць менавіта да ўкраінскай музыкі Улад тлумачыў так: «Украінская музыка для мяне заўсёды была музыкай эксперыментаў і душы. А ў рускай музыцы я чуў толькі грошы. (…) Як не любіў «савецкіх» песень, так і рускай папсы не любіў. Я хацеў развівацца ў Беларусі, быць крутым беларускім артыстам без Расіі. Чаму я павінен туды ісці?»

У Мінску Улад падрыхтаваў цэлы альбом песень на ўкраінскай мове, які выпусціў у 2021 годзе, калі пераехаў у Кіеў.

Цяпер Чыжыкаў нашмат папулярнейшы ва Украіне за тамтэйшага выканаўцу Alekseeva, які ў 2018 годзе прадстаўляў Беларусь на Еўрабачанні.

Першым хітом, які прынёс вядомасць Чыжыкаву, стала песня «Гарно так» (цяпер мае 24 мільёны праглядаў на ютубе і больш за 5 мільёнаў на Spotify), словы і музыку да якой ён напісаў сам. Спачатку песня стала хітом у тыктоку.

У лістападзе 2023 года спявак выпусціў свой другі альбом Noir. А зусім нядаўна NAVIBAND запісалі свой кліп «Мама» разам з Уладам на ўкраінскай мове.

Цяпер Чыжыкаў жыве і працуе ў Кіеве. Яго песні гучаць на радыё і тэлебачанні. А сам ён кажа, што знаходзіцца ў час вайны ва Украіне для яго нашмат бяспечней, чым у Беларусі.

Як адзначае Чарнуха, прыклад Улада Чыжыкава яскрава сведчыць аб тым, што для таго, каб стаць зоркай, зусім не абавязкова ехаць у Расію. «Поспех Улада — гэта справа сумлення і амбіцый, бо менавіта так і працуе сапраўдная творчасць — быць шчырым і быць вольным рабіць выбар».

Каментары7

  • Ды які беларус?
    24.11.2024
    Чарговы рускамірны прастасаванец.
  • Ага
    24.11.2024
    стра литвин, оёй, не ацаніла начальства бамбічаскі рускамірны таланцік, цяпер бядулечцы даводзіцца прыкідвацца ўкраінцам! Якое гора.
  • бабруйчанін
    24.11.2024
    ))) Нагадваю Сярога паліграфф гадоў 15 в Украіне карміўся на экранах зорка .
    Мілеўскі
    Міхалок ..
    Сатырыкі якія па беларускі ні " у зуб" Пасля 24 лютага свяцее "Лесі Украінкі" беларусам наракалі павучалі..

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска заказала на Wildberries 34 купальнікі і атрымала хвалю нянавісці ў сацсетках19

Мінчанка нарадзіла першае дзіця ў 54 гады

Караеў сказаў, што дэпартуе іракскага будаўніка, калі той не ажэніцца з беларускай32

Жэрара Дэпард'ё асудзілі за сэксуальны гвалт2

Махляры пачалі рассылаць лісты са штрафамі за парушэнне ПДР

Літоўскі прарасійскі палітык наведаў Мінск і заявіў, што ў Літве «няма легітымнага прэзідэнта»7

21-гадовы хлопец падпальваў у Лондане дамы прэм'ера Брытаніі

У Расіі маладая мама падпаліла пяць машын Расгвардыі

«Была галоднай, узімку аказалася без цёплых рэчаў». Суседкі расказваюць пра памерлую экс-палітзняволеную Ганну Кандраценка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць