Грамадства55

Жыхара Брэста, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на сем гадоў

Таксама яму далі гіганцкі штраф.

Віталя Чопіка, які хадзіў на палітычныя працэсы, асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і аштрафавалі на 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў), паведаміў адзін з міліцэйскіх каналаў.

41-гадовага мужчыну вінавацілі ў тым, што ён хадзіў на суды над «экстрэмістамі» і паведамляў пра прысуды.

У снежні 2021 года ў Чопіка правялі першы ператрус. У верасні 2022 года яго першы раз затрымалі — фармальна за сцяг, які сілавікі, магчыма, самі вывесілі ў ягонай кватэры ўжо пасля затрымання. У мужчыны проста не было смартфона, у якім можна было адшукаць «экстрэмісцкія матэрыялы», і таму лукашыстам не было да чаго іншага дачапіцца.

Іншы раз у будынку суда канвой зацягнуў яго ў асобны пакойчык, дзе яго ўдарылі пад дых і параілі больш на пасяджэнні не хадзіць.

Апошні раз Чопіка затрымалі ў сакавіку 2024 года. Тады яго, мяркуючы па ўсім, метадычна збівалі: відавочцы расказалі, што яго прывозілі ў бальніцу хуткай дапамогі.

Каментары5

  • Кончаныя
    22.11.2024
    Жывёльны свет... Я люблю Беларусь, але без такіх фашыстаў-беларусаў, якія білі чалавека ні за што і вынеслі драконаўскі "прысуд" без віны.
  • _:
    22.11.2024
    Вось прыклад - чалавеку ЦАЛКАМ ЗА НІШТО - 7 гадоў. То што ж тады яны Верамейчыку будуць рабіць
  • Сымону,
    23.11.2024
    "Суддзя" Яўген Брэган (рус. Евгений Бреган)
    "Пракурор" Генадзь Буры (рус. Геннадий Бурый)

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць