Культура33

Вялікі Егіпецкі музей у Гізе адкрыўся пасля 20 гадоў будаўніцтва

У музеі сабраная ўнікальная экспазіцыя.

Экспазіцыя Вялікага Егіпецкага музея ў Гізе. Фота: Sayed Hassan/Getty Images

16 кастрычніка Вялікі Егіпецкі музей часткова адкрыў асноўныя галерэі для тэставага запуску, прымаючы да чатырох тысяч наведвальнікаў у дзень. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Пробны запуск, паводле слоў памочніка міністра турызму і старажытнасцяў Егіпта па археалагічных пытаннях музея аль-Таеба Абаса, дапаможа падрыхтавацца да поўнага адкрыцця — напрыклад, вызначыць месцы, дзе ў музеі ўзнікаюць перапоўненыя зоны. Афіцыйная дата адкрыцця пакуль не абвешчаная.

Экспазіцыя Вялікага Егіпецкага музея ў Гізе. Фота: Mohamed Elshahed/Anadolu via Getty Images

Экспазіцыі ў 12 залах музея ахопліваюць грамадства, рэлігію і дзяржаўны лад Старажытнага Егіпта, дадаў аль-Таеб Абас. Усе залы падзеленыя па дынастыях і размешчаныя ў гістарычным парадку, і ў кожнай будзе прадстаўлена не менш за 15 тысяч артэфактаў. 

Экспазіцыя Вялікага Егіпецкага музея ў Гізе. Фота: Gehad Hamdy/picture alliance via Getty Images

Пакуль што наведвальнікам будуць адкрытыя толькі 10 залаў, астатнія дзве залы стануць даступнымі пасля афіцыйнага адкрыцця комплексу.

«Што тычыцца афіцыйнага адкрыцця, то цяперашняя сітуацыя ў свеце — неспрыяльная. Рашэнне будзе прымаць палітычнае кіраўніцтва краіны», — сказаў аль-Таеб Абас.

Вялікі Егіпецкі музей. Фота: Grand Egyptian Museum

Будаўніцтва Вялікага Егіпецкага музея побач з пірамідамі Гізы пачалося ў 2005 годзе і каштавала больш за адзін мільярд долараў. Адкрыццё музея планавалася на 2020 год, але неаднаразова адкладалася па розных прычынах, уключаючы пандэмію каранавіруса. З канца 2022 года некаторыя секцыі музея адкрытыя для абмежаваных экскурсій з мэтай адпрацоўкі вопыту і лагістыкі прыёму наведвальнікаў.

Уваход у Вялікі Егіпецкі музей. Фота: Grand Egyptian Museum

Вялікі Егіпецкі музей плануе прымаць не менш за 3 мільёны турыстаў штогод. Паводле задумы архітэктараў, паміж пірамідамі Гізы і культурным комплексам будзе створана пешаходная зона, каб наведвальнікі «маглі здзейсніць займальнае падарожжа ад старажытных пірамід да скарбаў фараонаў».

Цэны на ўваходныя білеты для турыстаў пачынаюцца ад 1 200 егіпецкіх фунтаў (каля 23 еўра). 

Каментары3

  • Макс
    18.10.2024
    егіпцяне азалацяцца на гэтым музеі з такімі коштамі.
  • Жвір
    18.10.2024
    Макс, на гісторыі чужой цывілізацыі, да якой арабы, нашчадкі Амра ібн Аль-Аса не датычныя, ні вухам, ні рылам. Да чаго яны там маюць дачыненьне, дык гэта да разбурэньня й рабаваньня ўсяго таго, не прыналежнага ні ім, ні іх культуры, што сёньня шукаюць ды выстаўляюць у музэях, зарабляючы грошы.
  • Арабы до сих пор думают что они египтяне?
    20.10.2024
    на гісторыі чужой цывілізацыі, да якой арабы, нашчадкі Амра ібн Аль-Аса не датычныя, ні вухам, ні рылам. Да чаго яны там маюць дачыненьне, дык гэта да разбурэньня й рабаваньня ўсяго таго, не прыналежнага ні ім, ні іх культуры, што сёньня шукаюць ды выстаўляюць у музэях, зарабляючы грошы

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць30

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Фельчар Арсень з праблемамі слыху з мінскай бальніцы хуткай дапамогі спявае на мове жэстаў і скарае сацсеткі ВІДЭА2

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-20201

«Парк медыцыны» з'явіцца ў Партызанскім раёне1

УСУ нанеслі ўдар па складзе Wildberries пад Уладзімірам1

Ратавальнікі знайшлі цела альпініста Нірмала Пурджы. Ён загінуў пад лавінай у Пакістане

У Белгарадзе пасля атакі дронаў гарыць універсітэт, дзе распрацоўвалі беспілотнікі

Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца7

Джаан Роўлінг даслала кнігу з аўтографам украінскаму вайскоўцу, які ў палоне пераказваў іншым «Гары Потэра»

У Адэсе мужчына адкрыў агонь па вайскоўцах ТЦК, чацвёра параненыя5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць30

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць