Гісторыя11

Навукоўцы раскрылі адну з галоўных таямніц егіпецкіх пірамід

Усіх здзіўляла, навошта піраміды пабудавалі пасярод пустыні.

Фота: AP

Навукоўцы высветлілі, што вялікія піраміды ў Егіпце будаваліся не пасярод пустыні, а каля рукава Ніла, які высах.

Эксперты даследавалі спадарожнікавыя здымкі і керны ападкавых парод і прыйшлі да высновы, што побач з пірамідамі была рака. Гаворка ідзе пра 64-кіламетровы рукаў Ніла, піша The Insider.

Пытанне, чаму піраміды размяшчаюцца пасярод пустыні, даўно хвалявала археолагаў і гісторыкаў. Некаторыя навукоўцы знаходзілі асобныя доказы таго, што ў гэтым месцы 4700 гадоў таму цякла рака. Аднак даследаванні былі фрагментарнымі, яны часцяком абмяжоўваліся толькі зборам узораў глеб.

Цяпер, дзякуючы комплекснаму даследаванню групы пад кіраўніцтвам прафесара Універсітэта Паўночнай Караліны ў Уілмінгтане Эманай Ганім, удалося скласці карту высахлага рукава Ніла.

Навукоўцы назвалі яго Ахраматам, што ў перакладзе з арабскай пазначае «піраміды». Рэчышча рукава было схавана пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі.

Водны шлях складаў каля 500 метраў у шырыню і 25 метраў у глыбіню, што супастаўляльна з сучасным Нілам. Яго выкарыстоўвалі для будаўніцтва пірамід — па рукаве сплаўлялі будматэрыялы.

Даследаванне таксама паказала, што многія піраміды ў гэтай вобласці былі абсталяваны цырыманіяльнымі пад'ездамі, якія праходзяць перпендыкулярна рукаву Ахрамата і заканчваюцца проста на яго беразе.

Чаму Ахрамат высах, пакуль невядома. Даследчыкі мяркуюць, што пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі і пяском могуць хаваць пакуль невядомыя палацавыя комплексы і храмы.

Каментары1

  • Гунель
    13.06.2024
    Египетская пирамида очень изысканна и великолепна . . . 🤫 🥰 🧐 🤗

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць