Грамадства

Ці магчыма атруціцца пасля апрацоўкі дыхлафосам? Тлумачыць хімік

Смерць чатырох дзяцей пад расійскім Краснаярскам выклікае шмат версій і пытанняў. Вядома, што кепска ім стала пасля таго, як яны з'елі купленыя пельмені, а дом да гэтага апрацоўвалі дыхлафосам. Навуковец-хімік Сяргей Бесараб тлумачыць, ці магчыма артуціцца з-за дыхлафосу.

Фота: тэлеграм-канал Сяргея Бесараба

У складзе інсектыцыдных сродкаў, калі верыць этыкетцы, ёсць два перытроіды — тэтраметрын (2 пакаленне) і цыперметрын (4 пакаленне). Плюс піперанілбутаксід (PPB).

«З PPB, напэўна, і трэба пачаць, бо гэта абсалютна бяспечны для чалавека кампанент, колькі ні спрабавалі ў ім знайсці таксічнасць, зрабіць гэта не ўдалося. Па сутнасці гэта т.зв. сінэргіст, рэчыва, якое ўзмацняе дзеянне перытроідаў, за кошт падаўлення ахоўных механізмаў у насякомых (умоўна, інгібітар цытахром P-450). Г.зн. інсектыцыды, трапляючы ў казурку, проста не дэзактывуюцца арганізмам, таму можна выкарыстоўваць меншую канцэнтрацыю», — піша Бесараб.

На людзей рэчыва не аказвае значнага ўплыву. Сярэдняя летальная доза — 5-10 грамаў/кг вагі.

Тэтраметрын імгненнага раздражняльнага або нейратаксічнага эфекту на людзей таксама не аказвае. Яго сярэдняя летальная доза — 20 грамаў/кг вагі.

Цыперметрын у велізарных дозах можа выклікаць гібель людзей, вядомы выпадак, калі мужчына пасмажыў бульбу на 10% алейным растворы цыперметрыну і памёр у бальніцы.

«У большасці выпадкаў атручэнне цыперметрынам характарызуецца галаўнымі болямі, задышкай і мышачнай слабасцю. LD50 (сярэдняя летальная доза. — НН) складае прыкладна ад 0,25 грама/кг да 4 грамаў/кг жывой вагі, г.зн. доза залежыць ад характарыстык рэцыпіента. Традыцыйна лічыцца, што цыперметрын для людзей валодае ўмеранай таксічнасцю. Я спецыяльна падкрэсліў для людзей, бо для котак інсектыцыды з цыперметрынам вельмі таксічныя (з-за адсутнасці ў арганізме ферментаў, здольных метабалізаваць гэта рэчыва)».

Навуковец падсумоўвае:

«У тэорыі, вядома, атруціцца дзеці маглі, асабліва калі пельмені загадзя замачыць у 10% алейным растворы згаданых пірытроідаў. Але што і як павінна адбыцца, каб распыленыя ў доме два аэразольныя балончыкі праз ежу атруцілі 6 чалавек — я ўявіць сабе, у прынцыпе, не магу. Тут альбо вытворца (кампанія «Сібір») парушыў на вытворчасці ўсе магчымыя і неймаверныя нормы і канцэнтрацыі, альбо судмедэкспертам трэба проста закрыць хутчэй непрыемную справу».

Бесараб дадае, што ў чырвоным балоне (на карцінцы) ёсць яшчэ і 0,1% біфентрын. Гэта «магчымы канцэраген» па IARC, забаронены да ўжывання ў EC. Яго сярэдняя летальная доза 0,06 грамаў/кг вагі.

***

21 верасня сям'я з Краснаярскага края звярнулася ў бальніцу з прыкметамі атручэння — яны павячэралі курыцай і пельменямі з мясцовай крамы. Шасцігадовая дзяўчынка і 13-гадовы хлопчык пасля рэзкага пагаршэння стану памерлі ў бальніцы. На наступны дзень памерла дзяўчынка 11 гадоў, а ў ноч на панядзелак — 12-гадовая дзяўчынка, апошняя з дзяцей сям'і.

Паводле папярэдніх звестак, смерць наступіла ад таксічнага дзеяння неўстаноўленага рэчыва. Дарослыя члены сям'і — бацькі дзяцей — апрытомнелі 23 верасня, медыкі ацанілі іх стан як здавальняючы. Жанчына цяжарная, яна на дзявятым месяцы, плоду нічога не пагражае, паведамлялі ў СК.

Следчы камітэт Расіі прапрацоўвае дзве версіі атручэння: ужыванне ежы з таксічным рэчывам і ўдыханне пароў інсектыцыдным аэразолем.

Каментары

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць