Здарэнні33

Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам

Дом сям'і, у якой загінула чацвёра дзяцей ад атручвання, дзве гадзіны праветрываўся пасля выкарыстання дыхлафосу. Загінуць ад яго яны не маглі, заявіў ТАСС дзядзька загінулых дзяцей Аляксей Вінаградаў.

«Я не веру ў версію атручвання дзяцей дыхлафосам, бо дакладна ведаю, што дом пасля выкарыстання сродку праветрываўся мінімум дзве гадзіны. А потым, пасля праветрывання, дзеці былі яшчэ нейкі час на вуліцы і не заходзілі ў дом», — паведаміў Вінаградаў.

Ілюстрацыйнае фота

Следства разглядае некалькі версій атручвання, сярод якіх адна з асноўных — атручэнне ў выніку удыхання пароў інсектыцыдным аэразолем. Раней СК паведамляў, што ў пробах атручанай сям'і былі выяўленыя сляды інсектыцыднага сродку ад насякомых. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пробах былі выяўленыя сляды піперанілбутаксіду, які ўваходзіць у склад дыхлафосу.

Медыцынскі дырэктар Інстытута аналітычнай таксікалогіі кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Лаўцэвіч (Санкт-Пецярбург) распавёў ТАСС, што для атручвання дыхлафосам неабходная яго вельмі вялікая канцэнтрацыя.

«Аэразоль у дыхлафосе — гэта наогул вельмі тонкая плёнка, якая можа на нешта асесці. То-бок, гэта трэба было, умоўна кажучы, мыць посуд дыхлафосам, каб атруціцца. Але і тое, я кажу, што гэта не тая доза, якая магла прывесці да такога выніку», — адзначыў Лаўцэвіч.

Каментары3

  • Улад
    25.09.2024
    Пасля апрацоўкі хаты дыхлафосам, нават пры умовах праветрыванія, нейкія сляды ў крыві можна знасьці. Вось следчыя і ўхапіліся за гэта.
  • анатам
    25.09.2024
    Бред сивой кобылы! Фосфорорганика не производится более 30 лет и недолго хранится, перметрины не опасны для теплокровных...
  • Жвір
    25.09.2024
    Судмедэкспертыза дала сваё заключэньне, што да прычыны сьмерцяў, і гэта ўзьдзеяньне рэчываў, што ў складзе дыхдафосу. Праветрываньне, гэта даволі няўцямнае адгаворка. Хто падлічыў, і на базе якіх дасьледваньняў, колькі часу, і з выкарыстаньнем якіх сродкаў, павінна праводзіцца тое праветрываньне? Якія аб'ёмы паветра павінны зьмяніцца дзеля гэтага ў памяшканьнях, і які тэрмін часу дзеля гэтага патрабуецца ? Ці рабілася праверка якасьці паветра пасьля заканчэньня праветрываньня, каб запэўніцца ў бясьпецы яго ўдыханьня ? Якія канцэнтрацыі трутных гэчываў былі выкарыстаныя ? Ці не забеглі дзеці ў хату раней, ці былі яны ўвесь час вонкі й пад кантролем ???

    Я ўпэўнены, што ніхто гэтым не пераймаўся, прыйшлі два калхазаны, паразьлівалі атруту "на вока", "як звычайна", а ўжо праветрываньне дык і ўвогуле было перакладзена на саміх жыльцоў. Наглядзеўся я на працу камунальных службаў у сваім уласным двары, гэта ўвогуле анегдот. І ў тым выпадку, упэўнены, працавалі такія самыя "ваеннапалонныя" "санітары".

    Дзядзька той ведае, што з "санітараў" тых хрэн што спагоніш, а з крамай - зусім іншая справа... Вось і ўся прырода ягоных цьвержаньняў.

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць