Грамадства55

Расія канфіскавала ў Google больш за 100 мільёнаў даляраў на карысць сваіх прапагандыстаў

Грошы былі перададзеныя рэсурсам, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне — у тым ліку тэлеканалам Russia Today і «Царьград».

Офіс кампаніі. Фота: з сайта tadviser.ru

Расійскія ўлады канфіскавалі больш за 100 мільёнаў даляраў у кампаніі Google і накіравалі гэтыя сродкі на фінансаванне прапаганды, якая падтрымлівае вайну Уладзіміра Пуціна ва Украіне, пераказвае Белсат артыкул The Telegraph.

Гэта адбылося ў 2022 годзе, калі судовыя прыставы забралі грошы з рахункаў кампаніі Google у расійскіх банках, што ў выніку прывяло да банкруцтва яе расійскага падраздзялення. Інфармацыя стала вядомай з судовых дакументаў ЗША.

Згодна з гэтымі дакументамі, сродкі былі перададзены расійскім прапагандысцкім тэлеканалам, у тым ліку дзяржаўнаму «RT» і «Царьград» — каналу, які належыць расійскаму алігарху Канстанціну Малафееву. Гэтыя сродкі планавалася выкарыстаць для падтрымкі вайны ва Украіне. Раней Google заяўляла аб канфіскацыі сродкаў Крамлём, але дакладная сума, якая была забрана, не агучвалася.

Таксама Google паведаміла, што сума, якую кампанія павінна была выплаціць па судовым рашэнні, была значна меншай за суму, якая была канфіскаваная. У адказ на гэта Google падала пазовы супраць RT, «Царьград ТВ» і NFPT у ЗША і Англіі, а таксама патрабуе заблакаваць правы гэтых медыя на пераслед ейных актываў у іншых краінах.

У судовых дакументах Google заявіла: «Судовыя прыставы арыштавалі актывы Google Russia на суму, большую за 100 мільёнаў даляраў, нават калі сума, якая павінна была быць выплачана па рашэнні суда, на той момант складала менш за 12,5 мільёна даляраў (адзін мільярд расійскіх рублёў)».

«Царьград атрымаў адзін мільярд рублёў ад захопу, які, як ён заявіў, будзе выкарыстоўваць для падтрымкі вайны Расіі ва Украіне», — піша The Telegraph.

Кампанія Малафеева падала ў суд у Турцыі супраць Google, каб запатрабаваць ад яе дадатковых сродкаў. Паводле турэцкіх дакументаў, расійскія суды прызначылі Google выплату ў памеры 32,8 мільярда рублёў (273 мільёны фунтаў) на карысць «Царьграда». Аднак з-за таго, што штодзённыя штрафы павялічваюцца ў два разы кожныя 24 гадзіны, агульная сума можа перавысіць увесь рынкавы кошт Google.

У сваіх пазовах Google адзначыла, што расійскія суды «ўвялі беспрэцэдэнтныя штрафы і неабгрунтаваныя юрыдычныя санкцыі супраць Google у спробе абмежаваць доступ да інфармацыі аб сэрвісах кампаніі як пакаранне за выкананне міжнародных санкцый супраць расійскіх асоб і арганізацый».

Каментары5

  • .
    25.08.2024
    ●, "Судовыя прыставы забралі грошы з рахункаў кампаніі Google у расійскіх банках".
    Забралі толькі ў сваёй юрысдыкцыі. Гэта было відавочна.
  • Імпэратар Пынічны
    25.08.2024
    Разам з братнім пранцускім ўрадам шчымім інтэрнэтнікаў з ўсяе моцы!
  • Трэба
    25.08.2024
    Трэба прыбраць з Гугла расейскую мову цалкам..Будзе добра

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць