Здарэнні1313

Мінск сёння пайшоў пад ваду ФОТЫ

На сталіцу абрынулася залева, у горадзе транспартны калапc.

@nashaniva Мінск пайшоў пад ваду #минск ливень #беларусь #минсксейчас #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Silent Hill - Horror music - Gabriel Andrade Produções

Перакрыжаванне Ваўпшасава і Солтыса

На Мінск з раніцы абрынулася магутная залева, прычым у адрозненне ад ранейшых часоў, калі моцныя дажджы ішлі ў пэўных раёнах, то сёння катаклізм назіраецца ў розных кутках сталіцы: на Пушкінскай, Ціміразева, праспекце Пераможцаў, Веры Харужай і Камароўскім раёне, парка Чалюскінцаў, а таксама каля ГЦ «Еўропа» на Сурганава.

Blizko.by

З Бараўлянаў з-за завесы дажджу немагчыма выехаць, ДАІ просіць людзей адмовіцца ад паездак на грамадскім транспарце.

Прагназуецца, што непагадзь пратрымаецца да 16 гадзін.

@nashaniva Мінск пайшоў пад ваду #минск ливень #беларусь #минсксейчас #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Silent Hill - Horror music - Gabriel Andrade Produções

@_yulia_pavlovna_0 #минск #беларусь #бобруйск #рек ♬ оригинальный звук - x.natta

Вуліца Грыбаедава
ГЦ «Palazzo»

@kyznecovaoksana

♬ Шум Дождя и Звук Грозы - Звуки сна Окружающие Шумы & Шум Дождя и Звук Грозы & Расслабляющая медицина

«Мінсктранс» паведамляе аб спыненні руху тралейбусаў на Сурганава, Кузьмы Чорнага, Куйбышава, бульвары Шаўчэнкі, Багдановіча, Пашкевіч, Карастаянавай, Арлоўскай.

На Веры Харужай дрэвы абрынуліся на аўтамабілі.

Камароўку таксама заліло
Камароўку таксама заліло

Праблемы назіраюцца на наступных маршрутах: на праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках спыніліся тралейбусы маршруту №10 і аўтобусных маршрутаў №1, 44, 136, 133, 119С. На Сурганава, Куйбышава спыненыя тралейбусы маршрутаў №33, 34, 35, 38, 92.

На Кальварыйскай, Пінскай спыніліся тралейбусы на маршрутах №7, 9, 44.

На Карастаянавай, Арлоўскай — тралейбусаў на маршрутах №40, 92.

З-за моцнай залевы выехаць па МКАД з Бараўлян амаль немагчыма, паведамляюць чытачы «Мінскай праўды»

Сталічныя пасты ДАІ перакрываюць праезд на затопленыя ўчасткі Мінска — адзін з такіх заўважылі ў раёне Уручча:

На абочынах стаяць машыны. Вадзіцелі не рызыкуюць выязджаць на дарогу — з-за сцяны дажджу амаль нічога не відаць.

Пэўная ўсмешка прыроды ў тым, што акурат у гэтыя хвіліны Лукашэнка праводзіць нараду па ліквідацыі наступстваў урагану ў Гомельскай вобласці.

Раніцай 18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко аб ліквідацыі ў рэгіёне наступстваў урагану, паведаміла БелТА.

Лукашэнка трымае на асабістым кантролі аднаўленчыя работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі. Ім пастаўлена задача да раніцы заўтрашняга дня завяршыць усе работы па падключэнні насельніцтва да электрасілкавання, у тым ліку ў самых аддаленых населеных пунктах, рапартуе яго прэс-служба.

Каментары13

  • Кушайте стабильность
    18.07.2024
    30 лет стабильной власти, 30 лет стабильные потопы.
  • я тучка тучка тучка я вовсе не медведь
    18.07.2024
    туча ішла на Мінск
  • імя
    18.07.2024
    Кушайте стабильность,

    - Неправільныя залевы у Менску:
    ряяяя, Лукошенко віноват, 30 лет стабільності, колхоз, это вам наказаніе за Украіну, ряяя!!1!

    - Халяльныя залевы ў Эўропе і Штатах:
    ом-ном-ном! Какой демократіческій і свободный ураган!

    Крынж? Крынж.

    P.S. Вы просили дождь? Я дал вам дождь!

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць