Культура11

З’явіўся сайт для абмену беларускімі кнігамі па ўсім свеце

У сеціве запрацаваў сайт з назвай «Старонкі», які пазіцыянуецца стваральнікамі як першая глабальная платформа для беларускага буккросінгу і ўсеагульная размеркаваная бібліятэка, піша bellit.info.

Каманда праекту, раскіданая па ўсім свеце ад Германіі да Аўстраліі, кіруецца агульнай мэтай: зрабіць беларускую кнігу больш даступнай для чытача.

На «Старонках» аматары беларускай літаратуры з усіх куткоў свету маюць доступ да багатай калекцыі прыватных беларускіх кніг, а таксама могуць знайсці бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі паблізу.

«З нашай дапамогай ты зможаш знайсці беларускія кнігі ў сваёй мясцовасці, пазнаёміцца з беларускімі аматарамі літаратуры. Больш не абавязкова замаўляць кнігі, аплочваць дарагую перасылку і доўга чакаць», — сказана на сайце.

Першыя карыстальнікі рэсурсу ўжо дадалі 50 кніг і здзейснілі 4 абмены.

Як сказана ў правілах карыстання, «Старонкі» з’яўляюцца выключна платформай, на якой чытачы маюць магчымасць знайсці ці прапанаваць кніжкі для пазыкі, продажу альбо ў якасці падарунку. Мы не можам паўплываць на пратэрмінаваную пазыку. Платформа не нясе адказнасці за згубленыя ці пашкоджаныя кнігі. Платформа не рэгулюе кошты на прапанаваныя кнігі і не ўмешваецца ў фінансавыя транзакцыі».

Стваральнікі «Старонак» кажуць, што імкнуцца сачыць за актуальнасцю інфармацыі пра бібліятэкі і крамы з беларускімі кнігамі на старонцы з мапай, аднак часам могуць не паспяваць даведацца пра змены своечасова. Таму выбачаюцца за любыя недакладнасці і будуць удзячныя за паведамленне пра іх на адраc падтрымкі [email protected].

Каментары1

  • Жора
    17.07.2024
    Малайцы. Дзякуй стваральнікам.

Цяпер чытаюць

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю4

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік мінскіх аквапаркаў атрымаў права гнаць самагонку3

У Нацбанку расказалі, што цікавасць беларусаў да еўра імкнецца да нуля10

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч3

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю4

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць