Эканоміка11

У Магілёве і Бабруйску прадаюць з аўкцыёну гандлёвыя цэнтры апальнага бізнэсмена

Два буйныя гандлёвыя цэнтры ў Магілёве і Бабруйску выставілі на таргі за нявыплату падаткаў. Іх уладальнікам з'яўляецца гандлёвы дом «Стралец», які належыць полацкаму бізнэсмену Уладзіміру Захараву. Інфармацыя пра продажы размешчана на сайце «БелЮрЗабеспячэння».

Гандлёвы дом «Стралец» у Магілёве. Фота: arendastrelets.by

Гандлёвы дом «Стралец» у Магілёве размешчаны на вул. Каштанавай, 4. Гэта даволі папулярнае месца з 32 арандатарамі, уключаючы крамы «Еўраопт» і «Міла». За пяціпавярховы будынак плошчай 3778,7 кв.м просяць каля 6,168 млн рублёў.

У Бабруйску гандлёвы цэнтр знаходзіцца на вул. Ульянаўскай, 60. Тут два паверхі і цокаль агульнай плошчай 2678 кв. м. Там каля 20 арандатараў, уключаючы «Востраў чысціні», «Беліта-Вітэкс» і іншых. Стартавая цана — каля 3,34 млн рублёў.

Таргі па гэтых двух аб'ектах запланаваныя на 30 мая.

Уладзімір Захараў — адзін з найбуйнейшых уладальнікаў гандлёвай нерухомасці ў Беларусі. У свой час ён уваходзіў у топ-200 самых уплывовых бізнэсоўцаў у краіне. У канцы 2022-га ён выставіў на продаж больш за 30 аб'ектаў нерухомасці, а ў студзені 2023-га кампанія «Гандлёвы дом «Стралец» была закрытая, сам жа бізнэсмен з'ехаў з Беларусі. Крыху пазней з'явілася інфармацыя пра завядзенне супраць яго трох крымінальных спраў за нявыплату падаткаў, драбненне бізнэсу і т. д.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    26.04.2024
    ну і добра, што бясслаўна скончылася гісторыя ягонай "імперыі" з рускім імперскім душком. Стралец цара маскоўскага, давай досвіданія. Гісторыя паставіла на ім крыж рукамі ягонай жа роднай улады. Як Рускі Чалавек, хай будзе ўдзячны цару за любую ласку. Астап бы параіў яму перакваліфікавацца ў "управдомы"

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць