Грамадства44

Ксенія Лебедзева прызнала, што адказы спявачкі Мэрыем у інтэрв'ю на Валадарцы перазапісвалі восем разоў

У выпуску на ютуб-канале «Жыццё-маліна» спявачка і былая палітзняволеная Мэрыем Герасіменка расказала, што ў СІЗА дала інтэрв'ю Ксеніі Лебедзевай з БТ, якое не паказалі. Лебедзеву гэта, падобна, зачапіла, і яна вырашыла выкласці некалькі момантаў з таго інтэрв'ю. 

Лебедзева выклала некалькі кадраў інтэрв'ю з Мэрыем, якое так і не выйшла. Скрын відэа БТ

Інтэрв'ю запісвалася 23 снежня 2022 года. На кадрах бачна, як адвакатка падказвае Мэрыем, што лепш адказаць. Спявачка просіць яшчэ раз паўтарыць Лебедзеву яе пытанне, а пасля спрабуе сфармуляваць адказ.

Лебедзева гаворыць, што інтэрв'ю перазапісвалі «разоў восем». Чаму яно так і не выйшла, прапагандыстка не тлумачыць.

У інтэрв'ю журналісту Мікіце Мелказёраву Мэрыем казала, што на запісе таго інтэрв'ю сядзелі таксама супрацоўнікі пракуратуры. Адказы яны рыхтавалі з адвакаткай. Спявачка лічыць, што інтэрв'ю не выйшла ў эфір, бо ім мог не спадабацца яе адказ на пытанне: «Як вы ставіцеся да апазіцыі ў Беларусі?» (Лебедзева гэта пытанне не паказала).

«Я сказала, што ў кожнай дзяржаве, якая развіваецца, павінна быць канструктыўная апазіцыя. … Гэта вядзе грамадства да развіцця. Не можа быць аднаго погляду на рэчы, падзеі. У людзей павінна быць права выбару», — дзялілася Герасіменка, што адказвала на гэтае пытанне.

Спявачка адзначала, што адказвала на пытанні з улікам сваіх інтарэсаў — гэта была магчымасць выйсці з-за кратаў. У выніку Мэрыем атрымала тры гады хатняй хіміі.

Каментары4

  • EMIL
    10.04.2024
    Здесь у прослеживается и чисто женская тема.Позатасканная, выцветшая и стареющая мусульманка Аль - Лебедева явно завидуют своей смелой, молодой и цветущей конкурентке!
  • Dfdf
    10.04.2024
    Язэп, не трапіць. Расея без бою аніколі не адпусьціць беларусаў.
  • Ермаловіч
    10.04.2024
    Dfdf, Гістарычны працэс няўмольны, масковіі скора ня будзе.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі24

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай1

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць