Вайна

Буданаў: Украіне лягчэй вярнуць Крым, чым Данецк 

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны нагадаў, што сёння расіяне ўсё яшчэ маюць сухапутны калідор у Крым, але гэта ненадоўга.

Данецк. Фота: tripadvisor.ru

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў заявіў, што Украіне будзе цяжэй вярнуць Данбас, чым Крым, бо там ёсць бесперапынная лінія забеспячэння, да якой расійскія акупанты могуць атрымаць доступ з любога боку. Пра гэта генерал-лейтэнант Буданаў паведаміў у інтэрв'ю выданню Liberation, піша Suspilne.

У той жа час Буданаў адзначыў, што «ўсе, хто калісьці валодаў Крымам, гучна і выразна казалі, што паўвостраў — непрыступная крэпасць, і абсалютна ўсе страцілі гэтую крэпасць».

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны нагадаў, што сёння расіяне ўсё яшчэ маюць сухапутны калідор у Крым.

«Крымскі мост яшчэ стаіць, але жыць яму засталося нядоўга. Неабходна вырашыць дзве стратэгічныя задачы: адрэзаць сухапутны калідор і разбурыць Крымскі мост. Астатняе — толькі пытанне часу. Паўвостраў будзе вернуты. З Данбасам складаней», — падкрэсліў генерал-лейтэнант.

Раней Зяленскі распавёў пра ментальную дэакупацыю.

У лістападзе 2023 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі распавёў, як пасля вызвалення Данбаса і Крыма Украіна плануе ментальна вяртаць людзей, якія доўгі час пражываюць на часова акупаваных Расеяй тэрыторыях.

Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што ў гэтым пытанні «сітуацыя з Данецкай і Луганскай абласцямі больш складаная, чым з Крымам, бо пасля акупацыі ў 2014 годзе на Данбасе з'явілася кантактная лінія, дзе ўвесь час адбываліся баявыя дзеянні з удзелам сепаратыстаў, якія ваявалі на баку акупантаў».

«Крым вельмі чакае вяртання, і Данбас чакае. Але будзе надзвычай складана, бо большая частка гэтай тэрыторыі была акупаваная і максімальна мілітарызаваная. Людзі ішлі на кантактную лінію, а затым на поўнамаштабную вайну супраць нас», — дадаў Зяленскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене13

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць