Спорт88

Хакейную зборную Беларусі адхілілі яшчэ на адзін сезон

Рашэнне тычыцца і адхілення ад кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў.

Рада Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) прыняла рашэнне не дапускаць зборныя Расіі і Беларусі да ўдзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі ў сезоне-2024/25. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Федэрацыі.

«Рада IIHF разгледзела бягучыя рызыкі бяспекі, звязаныя з рэінтэграцыяй нацыянальных і клубных каманд Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы IIHF. На аснове ўважлівага аналізу Рада прыйшла да высновы, што вяртанне зборных Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы IIHF пакуль небяспечна, таму гэтыя зборныя не возьмуць удзелу ў сезоне-2024/25», — гаворыцца ў паведамленні.

«Рашэнне таксама будзе распаўсюджвацца на адхіленне зборнай Беларусі ад фінальнага раўнду кваліфікацыі на Алімпійскія Гульні 2026 года, які пройдзе ў жніўні 2024 года ў Браціславе.

Як і раней, IIHF працягне сачыць за сітуацыяй. Новае абмеркаванне ўключэння Расіі і Беларусі ў турніры пад эгідай IIHF у сезоне-2025/26 адбудзецца ў маі 2025 года на пасяджэнні Рады IIHF», — адзначаецца ў заяве Федэрацыі.

***

У лютым 2022 года Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) рэкамендаваў міжнародным федэрацыям не дапускаць расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах з-за поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Зборныя Расіі і Беларусі па рашэнні IIHF пасля рэкамендацый МАК прапусцілі чэмпіянаты свету 2022 і 2023 гадоў, а таксама не выступяць на сусветным першынстве 2024 года ў Чэхіі.

Каментары8

  • Андрусь
    13.02.2024
    Гэта не хакейая зборная Беларусі, а хакейная зборная лукашэнкі. Такі Хансы Фёльке ХХІ стагоддзя. Не можа быцьніякаг шкадавання аб тым, што ім не даюць гуляць. Бо кожная іх гульня на статусных спаборніцтвах - ежа для прапаганды і насмешка над тымі спартоўцамі, каго катавалі на Акрэсціна і ў іншых падобных катавальнях ці хто проста выступіў супраць гвалту і быў выкінуты такімі прыкарытнікамі з тых жа зборных і федэрацыяў. 
  • Вася
    13.02.2024
    Правильно, пошли они н..й. со своим этим хоккеем и клюшками.
  • ?
    13.02.2024
    Кто виноват, и что делать ?

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць