Грамадства77

Каардынацыйная рада расказала, як будзе праводзіць выбары

Таксама названая дата выбараў.

Большасцю галасоў было вырашана зацвердзіць выбарчую сістэму наступнай канфігурацыі:

  • Прапарцыйная сістэма
  • Закрытыя спісы (фіксаваны парадак, кандыдаты бачныя)
  • Тры галасы ў кожнага выбаршчыка, не больш за адзін голас за суб'ект, не менш за адзін голас у бюлетэні.

Гендарная квота прынята ў наступнай фармулёўцы:

гендарная квота 40% (у кожнай пяцёрцы кандыдатаў не менш за дзве жанчыны) з магчымасцю зніжэння квоты да 20% рашэннем выбарчай камісіі для тых выбарчых суб'ектаў, якія аб'ектыўна не могуць выканаць квоту 40% (арганізацыі ў сферы бяспекі, ветэранскія і іншыя падобныя арганізацыі), таксама без спісу самавылучэнцаў і без квот для НДА

Таксама паведамляецца, што ліст з абранай выбарчай сістэмай будзе накіраваны ў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Выбары ў Каардынацыйную раду павінны прайсці 25 мая.

Каментары7

  • '
    09.02.2024
    Гендэрная квота ўвогуле поўны трындзец. Адно гэта паказвае ўсю несур'юзнасць падзеі. Гэта не палітыка, а гульня ў імітацыю палітычнага працэсу.  
  • Жора
    09.02.2024
    Не нагуляліся ў дэмакратыю ў часы вайны і гібрыднай акупацыі і інкарпарацыі Беларусі? Гендэрныя квоты...
  • На каго гэта ўсё разлічана?
    09.02.2024
    Выдатна ўсё.
    І надта складаная і незразумелая ва ўмовах змагання супраць дыктатуры сістэма з 3 галасоў.
    І дата 25 траўня - не раней за прызначэнне "дэпутатаў", а толькі праз 2 месяцы пасля яго даты. То бок фактар альтэрнатыўнасці варыянта грамадскага дзеяння пад час палітычнай мабілізацыі страчваецца ледзь не цалкам.
    Калі яшчэ да гэтага будзе дададзены невідавочна бяспечны спосаб галасавання - пра удзел кагосці унутры можна ўвогуле забыць.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага43

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць