Спорт11

Памёр экс-футбаліст і экс-трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала

Ягоная зорка ззяла ў 1950 і 1960-я гады.

Фота: Hassan Ammar / AP

Экс-футбаліст і трэнер зборнай Бразіліі Марыа Загала памёр на 93-м годзе жыцця. Прычыны смерці не паведамляюцца.

«Адданы бацька, дзядуля, клапатлівы цесць, верны сябар, прафесіянал-пераможца і вялікі чалавек. Гіганцкі ідал. Патрыёт, які пакідае нам спадчыну вялікіх дасягненняў», — гаворыцца ў яго афіцыйнай старонцы ў сацсетках.

Бразілец стаў першым, хто выйграў чэмпіянат свету як гулец і трэнер.

Таксама Загала з'яўляецца адзіным чалавекам, якому ўдавалася чатыры разы выйграць чэмпіянат свету ў розных статусах: ён двойчы станавіўся чэмпіёнам свету ў якасці футбаліста (1958, 1962), затым як трэнер (1970 год) і як памочнік галоўнага трэнера (1994 год).

Загала гуляў за бразільскія «Амерыку», «Фламенга» і «Батафога».

Ён быў трэнерам зборнай Бразіліі (1967-1968, 1970-1974, 1994-1998). У 1991 годзе ён стаў каардынатарам зборнай і асістэнтам галоўнага трэнера Карласа Алберта Парэйры: на гэтай пасадзе ў 1994-м годзе ён стаў чэмпіёнам свету і ў тым жа годзе змяніў Паррэйру на пасадзе галоўнага трэнера. Ён таксама трэніраваў зборныя ААЭ, Кувейта і Саудаўскай Аравіі.

Каментары1

  • Жвір
    06.01.2024
    У матэрыяльным сьвеце не існуе нічога вечнага. Вечныя толькі чалавечыя думкі, перажываньні ды памкненьні, але яны, як і памяць, нематэрыяльныя.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль5

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць