Свет11

КНДР паставіла Расіі больш за тысячу кантэйнераў з боепрыпасамі

Пхеньян у абмен на боепрыпасы хоча атрымаць ад Расіі іншыя ваенныя тэхналогіі.

Кім Чэн Ын і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы на касмадроме «Усходні» 13 верасня 2023 года. Фота: Korean Central News Agency / Korea News Service via AP, File

Амерыканскі бок валодае інфармацыяй, пацверджанай спадарожнікавымі здымкамі, аб тым, што Паўночная Карэя паставіла ў Расею больш за тысячу кантэйнераў з боепрыпасамі, заявіла пасол ЗША пры NATO Джуліян Сміт на брыфінгу, піша «Украінская праўда».

«У нас ёсць новая інфармацыя аб тым, што КНДР нядаўна паставіла дадатковыя ўзбраенні ў Расію для прымянення ў вайне супраць Украіны. Паводле нашай інфармацыі, КНДР перадала РФ больш за тысячу кантэйнераў вайсковага абсталявання і боепрыпасаў. Мы рашуча асуджаем КНДР за перадачу расейцам такога ўзбраення, якое, несумненна, будзе выкарыстана для нападаў на ўкраінскі народ, украінскія гарады, а таксама ў далейшай незаконнай вайне РФ», — сказала пасол.

Яна таксама паведаміла аб наяўнасці спадарожнікавых здымкаў, на якіх відаць перамяшчэнне гэтых кантэйнераў з Паўночнай Карэі ў Расію на грузавых судах.

Паводле яе слоў, у ЗША лічаць, што Пхеньян у абмен на боепрыпасы хоча атрымаць ад Расіі іншыя ваенныя тэхналогіі. Не выключана, што ў гэтым «спісе жаданняў» Пхеньяна ёсць знішчальнікі, ракеты зямля-паветра, бронетэхніка, абсталяванне для вытворчасці балістычных ракет і іншыя ўзбраенні.

Сміт падкрэсліла, што Злучаныя Штаты працягнуць сачыць за развіццём сітуацыі і выяўляць любыя спробы паставіць у Расію ўзбраенне.

Каментары1

  • Ким
    21.12.2023
    А еуропа и амерыка мильон снарадау абдзелалися вукраинцам даць. Ну и хто круты? Вукраине трэба было ад разу да карэи звяртацца, тым больш што у абедзвюх краинах аутакраты на троне.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць