Грамадства11

Названы пераможцы Нацыянальнай праваабарончай прэміі

У Вільні 10 снежня, у Дзень правоў чалавека, узнагародзілі пераможцаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці, паведамляе БАЖ. Прэмія ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

Праваабаронца года

Сёлета ў гэтай намінацыі два пераможцы — Алег Агееў і Наталля Мацкевіч. 

Алег Агееў — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2015 году ён кіруе Прававым цэнтрам БАЖ, працуе ў сферы свабоды выказвання і свабоды СМІ. Як эксперт, лектар і трэнер удзельнічаў у шматлікіх адукацыйных праграмах па навучанні правам чалавека. Пасля ператрусу 16 лютага 2021 года спадар Агееў вымушаны быў пакінуць Беларусь і цяпер працягвае дзейнасць у БАЖ за мяжой.

Наталля Мацкевіч — адвакат. Выступала абаронцам у рэзанансных палітычных працэсах: абараняла кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага, анархіста Міколу Дзядка. Была абаронцам у шматлікіх іншых палітычна матываваных справах. Была пазбаўленая ліцэнзіі ў кастрычніку 2021 года, пасля 27 гадоў адвакацкай практыкі. Акрамя працы адвакатам, Наталля Мацкевіч шмат гадоў працуе ў адукацыі ў сферы правоў чалавека. З’яўляецца экспертам па нацыянальнай сістэме абароны правоў чалавека і механізмам абароны правоў чалавека ААН.

Журналіст года

Палітвязень Аляксандр Манцэвіч стаў пераможцам у гэтай намінацыі.

Аляксандр Манцэвіч — заснавальнік і галоўны рэдактар незалежнай грамадска-палітычнай «Рэгіянальнай газеты» ў горадзе Маладэчна.

У 2023 годзе яго арыштавалі і асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі. Спадар Манцэвіч віны не прызаў і перад прысудам выступіў са смелым апошнім словам.

Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года

У намінацыі перамагла служба эвакуацыі BYSOL.

Кірунак «Эвакуацыя» фонду BYSOL дапамагае з экстраным выездам з Беларусі тым, каму пагражае палітычна матываваная крымінальная адказнасць. Да іх звяртаюцца актывісты, дваравыя ініцыятывы, праваабаронцы, журналісты і іншыя. 

За амаль тры гады існавання служба эвакуацыі BYSOL дапамагла велізарнай колькасці людзей пакінуць краіну і ўратаваць сваю свабоду. 

1848 чалавек агулам атрымалі падтрымку службы: кансультацыю ці суправаджэнне выезда.

Праваабарончая салідарнасць года

Першым пераможцам у новай намінацыі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці стала Паліна Шарэнда-Панасюк.

Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Берасця. Была затрыманая 3 студзеня 2021 года, атрымала два гады калоніі.

У 2022 годзе ёй прысудзілі яшчэ адзін год калоніі па артыкуле 411 КК. Паліна стала першай жанчынай у Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле. А сёлета на актывістку завялі яшчэ адну крымінальную справу. Агулам яна атрымала тэрмін у 4 гады зняволення. 

На Паліну Шарэнду-Панасюк моцна ціснуць у турме: рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар, не перадаюць ёй прадуктовыя перадачы ад сваякоў і бандэролі з лекамі.

«Праваабарончая салідарнасць» — новая намінацыя. На яе вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Каментары1

  • КажыПраўду
    10.12.2023
    Манцэвіч і Шарэнда-Панасюк - зразумела. Але што выбітнага зрабілі астатнія, каб атрымоўваць нейкія прэміі? 
    Агееў і Мацкевіч знаходзяцца ў бяспецы за мяжой, але вынікаў іх працы па прыцягненні злачынцаў дыктатара за адказнасці - нуль.
    "Служба эвакуацыі Байсол" - увогуле смех нейкі: будучы на заробку грантавым, купіць квіток на цягнік ці аўтобус ды зрабіць візу праз Юрконіса - гэта вялікі ўнёсак, каб прэміі раздаваць? Дзясяткі звычайных беларусаў за мяжой без піяру і без грантавых заробкаў, з уласнае ініцыятывы дапамагаюць сапраўды эвакуявацца беларусам лясамі-палямі праз мяжу - чаму ніводзін з іх не уганараваны ніякай прэміяй? Навошта гэтая прэмія байсолу, калі б простым людзям яна б сапраўды прыдалася!

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Мсціслаўцам паабяцалі «абсалютную бяспеку» — у раёне прайшлі абмеркаванні могільніка радыеактыўных адкідаў13

У офісе палітыка ад «Альтэрнатывы для Германіі» знайшлі кубак з надпісам «Армія Расіі»16

Мінабароны РФ заявіла пра падрыхтоўку масаваных удараў па ўкраінскай энергетыцы3

З’явілася графіка, якая паказвае, колькі часу Расія беспакарана біла па цывільных складах Украіны, калі тая не адказвала5

Джон Коўл заявіў, што спадзяецца дамагчыся вызвалення палітвязняў у сярэдзіне верасня10

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку8

У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца8

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць