Грамадства66

У следчым ізалятары Варшавы знайшлі павешаным 19-гадовага хлопца, былога палітвязня з Гродна

Былога палітвязня Кірыла Кетурку знайшлі мёртвым 20 кастрычніка ў камеры следчага ізалятара ў Варшаве. Папярэдняя версія следства — суіцыд. Але ў самагубства былога палітвязня з Беларусі вераць не ўсе, піша  MOST. На момант смерці Кірылу было 19 год.

У 2022 годзе Кірыла Кетурку адлічылі з каледжа падчас яго зняволення і асудзілі да 2,5 года «хатняй хіміі» за каментары і ўдзел у маршы. Праз год хлопцу хацелі змяніць «хатнюю хімію» на калонію, але ён паспеў зʼехаць з Беларусі.

Пасля ўцёкаў Кірыл жыў у Варшаве. У кастрычніку 2023 года ён знік і перастаў адказваць на паведамленні ў тэлеграме. Першым біць трывогу стаў яго прыяцель, які звязаўся з рэдакцыяй MOST.

— Апошні раз Кірыл быў анлайн 10 кастрычніка. Ніхто не ведаў, дзе ён. І толькі праз 11 дзён ягонай сям'і патэлефанавалі з беларускай амбасады ў Варшаве і паведамілі, што Кірыла знайшлі павешаным у польскай турме. Канешне, усе былі ў шоку і не разумелі, як ён апынуўся ў турме і тым больш павешаным.

Па інфармацыі MOST, Кірыла затрымалі ў Варшаве 10 кастрычніка за махлярства ў інтэрнэце. Крыніца рэдакцыі паведаміла, што былы палітвязень звязаўся з групай ашуканцаў, якая, хутчэй за ўсё, займалася крадзяжом грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў.

«Наша Ніва» пісала пра затрыманага ў Варшаве беларуса, якога вінавацілі ў махлярстве. Ашуканцы тэлефанавалі палякам і, прадстаўляючыся супрацоўнікамі банка, па вядомай беларусам схеме выманьвалі грошы. Імаверна, гэта была гісторыя Кетуркі. 

— Кірыла затрымала паліцыя 10 кастрычніка, а знайшлі яго павешаным праз дзесяць дзён. Ці палохалі яго, невядома. Можа, пагражалі высылкай у Беларусь, куды яму нельга было вяртацца ні ў якім разе. Ён былы палітвязень, збег з «хатняй хіміі», даваў інтэрв'ю экстрэмісцкім медыя. 

Ніхто са знаёмых і сяброў Кірыла не верыць, што ён мог сам павесіцца. Ён прайшоў беларускую турму, дзе здзекуюцца з людзей. Яго не зламалі там, і ён выйшаў. І тут рэзка ў варшаўскай турме ён рашаецца на суіцыд. Цяжка паверыць. 

Можа, яму дапамаглі гэта зрабіць, каб нічога лішняга не сказаў? Мы нічога не ведаем. Трэба падключаць беларускіх і польскіх праваабаронцаў, праводзіць расследаванне і дабівацца праўды, — лічыць суразмоўца MOST.

Папярэдняя версія следства — суіцыд. Так напісана і ў даведцы, якую перадалі разам з целам у Беларусь. 

— У Кірыла няма сваякоў у Польшчы, якія маглі б тут задаць пытанні следству. Эксперты далі выснову, што гэта суіцыд, на целе не было прыкметаў гвалту. Цела змаглі перадаць сваякам пры падтрымцы беларускага пасольства, — гаворыць суразмоўца.

У канцы кастрычніка цела Кірыла перавезлі ў Гродна. Яго пахавалі 2 лістапада ў родным горадзе побач з бацькам.

Каментары6

  • Как-то так
    13.11.2023
    "через питупи на бирже криптовалюту выводил" - это на самом деле бессвязный набор слов. вы или разберитесь сначала в теме, или выражайтесь яснее.

  • Олексій
    13.11.2023
    Как-то так, бессвязный набор слов для вас видимо. Как обычно дурак сам дурак.
  • Mentos
    13.11.2023
    Жалко парня, наиболее вероятным мне видится такой сценарий: следователь надавил на человека и запугал депортацией, а так как человек помнит каким бесчеловечным подвергают пыткам в лукашенковских застенках, то предпочел суицид депортации. А ведь он "беглый" и много давал интервью, поэтому в лукашенковском аду ему бы приготовили особый пыточный котёл. 

Цяпер чытаюць

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 2

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Усе навіны →
Усе навіны

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі4

Эпідэміёлаг расказала, колькі насельніцтва хварэе штогод у Беларусі ў сезон захворвальнасці на ВРІ і чаго чакаць ад новага каранавіруса

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты1

Як Купалаўскі тэатр упрыгожылі да 105‑годдзя ФОТЫ2

Анатоль Кашпіроўскі тэрмінова шпіталізаваны ў Маскве. Ён лічыць, што ўжо нічога не дапаможа7

Пекла ў Расіі: удары па нафтаперапрацоўцы паглыбляюць паліўны крызіс і мяняюць уяўленні Трампа пра перспектывы Украіны21

Прэм'ер Францыі падаў у адстаўку. Ён адпрацаваў менш за месяц

Як мінчанка аддала прэстыжны BMW за 1000 долараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 2

У Маладзечне пасля татуіроўкі памерла 21‑гадовая дзяўчына 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць