Свет77

«Гэта не нашы праблемы, Гена». У Екацярынбургу аспіранта з Габона забілі пад здзеклівыя каментары паліцэйскіх

У жніўні 2023 года ў расійскім Екацярынбургу забілі 32-гадовага ўраджэнца Габона, аспіранта Уральскага федэральнага ўніверсітэта Франсуа Нджэласілі. Яго ўдарылі нажом каля «Бургер Кінга» ў цэнтры горада, пацярпелы памёр ад страты крыві. Пры гэтым двое мясцовых паліцэйскіх бачылі, як чалавека забіваюць, але не ўмешваліся, піша «Медуза».

Злачынства выклікала шырокі грамадскі рэзананс. Абвінавачваны ў забойстве 23-гадовы Данііл Фамін арыштаваны. Пры гэтым відавочцы казалі, што за бойкай назірала двое паліцэйскіх, якія сядзелі ў службовай машыне ДПС і да апошняга не ўмешваліся.

Выданне E1.ru апублікавала відэазапіс гутаркі, якую падчас бойкі вялі паліцэйскія Генадзь Ізергін і Іван Алейнікаў. Яны амаль пяць хвілін абмяркоўвалі ўдзельнікаў бойкі, перадражнівалі сведак злачынства (якія прасілі патрульных умяшацца) і адпускалі расісцкія каментары. Відэа поўнае нецэнзурных выразаў.

Пад уплывам грамадскага рэзанансу Служба ўласнай бяспекі МУС правяла службовую праверку, па выніках якой інспектараў ДПС вырашылі звольніць «па адмоўных матывах». У дачыненні да Ізергіна і Алейнікава распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Ім пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары7

  • Сярожа
    23.10.2023
    Всё что нужно знать об русских "борющихся с фашизмом"
  • mikola
    23.10.2023
    Geta padstava !
  • mikola
    23.10.2023
    idyioty....

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць