Грамадства1515

Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі. Яны ваявалі на бахмуцкім кірунку

Загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку Украіны, яшчэ адзін баец атрымаў раненні. Гэта адбылося ў ноч з 6 на 7 кастрычніка, піша «Люстэрка».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Вядома, што добраахвотнікі загінулі, выконваючы задачу на бахмуцкім кірунку. Раней беларусы ваявалі ў батальёне «Волат» палка Каліноўскага. Сваякам байцоў паведамілі пра іх гібель.

Як вядома «Нашай Ніве», загінулыя байцы нядаўна выйшлі з палка Каліноўскага і далучыліся да іншай вайсковай структуры. Ваяры загінулі, калі снарад разарваўся каля машыны, у якой яны ехалі.

3 кастрычніка стала вядома аб страце яшчэ некалькіх добраахвотнікаў на ўсходзе Украіны, якія ваявалі ў складзе «Тэрора», — у батальёне не ўдакладнялі колькасці загінулых.

Паводле апошніх звестак, абараняючы Украіну, загінулі не менш за 22 беларусы.

Каментары15

  • *,_,*
    12.10.2023
    ну проста я ў вас вучылася. як раптам бачу такО̶0̶е
  • Дэн
    12.10.2023
    Слава Героям вайны за Незалежнасць Украіны і Беларусі.
  • Тацьцяна
    12.10.2023
    Лучше б за Израиль воевали.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач49

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць