Грамадства11

Дачку глыбоцкага журналіста Змітра Лупача Святлану пачнуць судзіць 16 кастрычніка

Яе затрымалі глыбоцкія міліцыянты ў пачатку мая. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.

Глыбоцкі суд 3 мая пакараў яе спачатку 10 суткамі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прызначылі яшчэ 25 базавых штрафу, піша «Вясна».

Пазней Святлану перавялі ў віцебскі СІЗА у межах крымінальнай справы. Цяпер яе абвінавачваюць па «народным» арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд над Святланай распачнецца 16 кастрычніка ў Першамайскім судзе Віцебска. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка.

Падтрымайце Святлану грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2

Каментары1

  • Бобр
    11.10.2023
    С ног на голову. В славные сталинские времена, которые официально воспевают власти и Беларуси и России было: сын за отца не отвечает, отец за сына головой. Сын Лебедько, дочь Лупача, получается вы предаете идеалы сталинизма?

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну87

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць