Грамадства1313

Кіраўнік «Белай Русі» пракаментаваў канфлікт паміж Азаронкам і Вараніцай

Старшыня партыі «Белая Русь» Алег Раманаў сцвярджае, што ніякага расколу ў шэрагах партыі і грамадскай арганізацыі няма.

Алег Раманаў. Фота: Рада Федэрацыі РФ

«Як старшыня беларускай партыі «Белая Русь» і кіраўнік РГА «Белая Русь», хачу заявіць, што ніякага расколу ў нашых арганізацыях няма. Шэрагі патрыётаў адзіныя і маналітныя. Мы жывём у свабодным грамадстве, і кожны мае права свабодна выказваць сваё меркаванне, а мары збеглых здраднікаў, якія яны мусоляць ужо цэлы тыдзень, смешныя і бессэнсоўныя.

Падтрымка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і яго палітычнага курсу, абарона нацыянальнай бяспекі нашай Радзімы ад знешніх і ўнутраных ворагаў — тыя прынцыпы, якімі мы безумоўна кіруемся. Хай ворагі беларускага народа нават не спадзяюцца на ўнутраную смуту. Мы адзіныя ў сваёй любові да Айчыны і ў нашай агульнай пагардзе да ворагаў і здраднікаў», — зазначае Алег Раманаў.

Нагадаем, што на мінулым тыдні намесніца гродзенскай філіі «Белай Русі» Святлана Вараніца абурылася дзеяннямі інфаказачкі Вольгі Бондаравай. Прэтэнзіі прарасійскай актывісткі да некаторых тэатральных спектакляў (ёй падалося, што дзяцей там вучаць талерантнасці да монстраў, а пасля і да «педафілаў і трансгендараў») нават ідэолагу «Белай Русі» падаліся абсурднымі.

Затым Святлана Вараніца ў сваім тэлеграме прайшлася па прапагандысце Рыгору Азаронку, напісаўшы, што яна не хоча, каб яе краіна станавілася «азаронкаўшчынай».

«Я не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай і бондараўшчынай, не хачу, каб іх запалохвалі казематамі Лубянкі і новым Жданавым са Сталіным.

Я не магу прыняць той формы, у якую звальваецца мой таварыш па партыі «Белая Русь» Рыгор Азаронак».

Яна таксама дадала, што супраць «ашалелага шальмавання рэктарскага корпуса Беларусі». «Жуку Ігару Георгіевічу ўжо з натоўпу крычалі «пацук» у жніўні 2020. З дзяржаўнага тэлеканала таксама такое пракрычалі?»

Каментары13

  • Ядвига
    31.08.2023
    А никто и не сомневался, что они одно и то же, просто как 2 драчуна не поделили окурок
  • Чаркашкварка
    31.08.2023
    Питон, алежка подашоу так як загадалi яму яго куратары з канторы, адкуль алежкiны ножкi i растуць
  • Вітаўт
    31.08.2023
    Добрая навіна.

    Відавочна рэжым не на жарт заклапочаны тым, што праз дзяржспрыянне агрэсыўнай Z-прапагандзе істотная доля актыўных антызмагароў ужо раптам не столькі ябацькі, сколькі япуцькі. Але брутальна давіць іх ўжо небяспечна, асабліва на фоне таго, як галоўны спонсар рэжыма абыйшоўся у Тверской вобласці з героямі расеі і кавалерамі шакаладных медалёў герояў лнр і днр. То бок жабагадзюкінг выходзіць на новы ўровень. І раптоўнае скліканне лукашэнкаўскай рады бяспекі гэта сукосна пацверджвае.
    Як выказаўся аднойчы спадар Арэстовіч - пажадаем поспехаў абедзьвум бакам і будзем горача заўзець за ўсіх з іх!

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць