Усяго патроху1111

Як пасварыліся прапагандыст СБ, вядучая канала ГУБАЗіКа і сакратарка «Белай Русі»

У гісторыі ўсплыў таксама айцішнік Кірыленка, пра якога даўно не было чуваць.

Таццяна Траццяк, Юрый Церах і Андрэй Кірыленка. Фота: іхнія сацяльныя сеткі

Пачалося з таго, што прапагандыст «СБ. Беларусь сегодня» Юрый Церах, (ён жа блогер «Людажор») пакрыўдзіўся, што ягоныя кнігі цяжка знайсці ў кнігарнях (канешне ж, не таму, што іх мала купляюць). І прапанаваў «спальваць працаўнікоў кніжных крамаў».

Скрыншот з тэлеграм-канала Юрыя Цераха 

Пасля гэтага сакратарка гродзенскай «Белай Русі» Святлана Вараніца абурылася, што каментар Цераха «агідны», тым больш — для кнігі пра лагер нацыстаў, у якім катавалі ваеннапалонных. 

Каментар Святланы Вараніцы. Скрыншот з тэлеграм-чата Юрыя Цераха

Пасля гэтага ёй даволі жорстка адказалі. А сам Церах палохае, што «прыйдзе правяраць краму праз тыдзень» і «пакуль можа душыць змагарскіх вырадкаў — будзе гэта рабіць».

Скрыншот з тэлеграм-канала Цераха

Далей да дыскусіі далучылася Таццяна Траццяк — твар ютуба ГУБАЗіК. І на даволі мяккі каментар атрымала жорсткі паток абразаў ад айцішніка Андрэя Кірыленкі. Ён назваў яе часткай «куратніка» і паслаў. Таццяна замест адказу проста перастала адказваць.

Кірыленка пастаянна абражае ўсіх удзельнікаў дыскусіяў, сярод якіх бывала і Вараніца, і некаторыя іншыя дзеячы праўладных ініцыятываў.

Сам 41-гадовы Кірыленка — вядомы ў мінулым персанаж. Ён прачнуўся знакамітым пасля таго, як напісаў у сваім «жывым журнале», што жадае, каб на свяце «БНР-100» адбыўся тэракт і «кішкі змагароў разляцеліся на кіламетры» — тады ён пісаў ва ўсіх сацсетках пад нікнэймам Iced (часам таксама выкарыстоўваючы нікнэйм Theiced).

Андрэй Кірыленка

Пасля гэтага Кірыленка вымушаны быў звярнуцца па дапамогу юрыстаў і выбачыцца перад «змагарамі». Але з кампаніі Juno, дзе ён тады працаваў, яго не звольнілі.

Архіўны скрыншот з «жывога журнала» Кірыленкі

Былы ягоны калега распавядаў, што Кірыленка ўвогуле вельмі праблемны персанаж:

«Нам усім было некамфортна працаваць з Андрэем Кірыленкам: ён нярэдка дазваляў сабе мат у адрас калегаў, быў нястрыманы. Я і яшчэ адзін супрацоўнік у нейкі момант літаральна ўзмаліліся аб тым, каб на Андрэя неяк паўплывалі, — і нас перавялі ў іншы аддзел. Астатнія моўчкі цярпелі і лаялі за вочы ў курыльні.

Гісторыя з выказваннем, якое дазволіў сабе Кірыленка ў адрас тых, хто сабраўся ля опернага тэатра, думаю, зачапіла за жывое не толькі мяне… Чалавек зганьбіў рэпутацыю кампаніі, а затым прадставіў ўсё так, нібы гэта «журналісты вінаватыя».

Увогуле, апытаныя намі знаёмыя Кірыленкі адгукаюцца пра яго так:

«Андрэй — эпатажны троль, якому трэба будзь-якая ўвага, нават калі негатыўная. Адзіны варыянт — не карміць троля».

«Гэта ж легендарны ватнік Айсед! Я пра яго і забыўся. Некалі Айсед быў вядомы ў ЖЖ і лінукс-тусоўцы, пасля некуды знік, і я пра яго нічога не чуў з таго выпадку ў 2018 годзе».

Пасля скандалу Кірыленка выдаліў амаль усе свае фота і пачысціў сацсеткі, зменшыўшы публічную актыўнасць. 

Па звестках «Кіберпартызан», Кірыленка пасля сканчэння БДУІР працаваў у розных IT-кампаніях, а таксама «запісаны» дырэктарам шэрагу ТАА. 

У публічным полі Кірыленка «ўваскрос» толькі ў 2020-м годзе. Асабліва актыўны ён у пабліках Юрыя Цераха — імаверна, менавіта ён напісаў чат-бота, які абражае карыстальнікаў.

Скрыншоты з бота, хутчэй за ўсё, створанага Кірыленкам — гэта бачна па выкарыстанні адпаведнай яго стылю лексікі

Праўда, невядома, ці панясе мужчына нейкую адказнасць, хоць для любога праціўніка рэжыма гэта б скончылася затрыманнем і, імаверна, крымінальнай справай. Вядомы толькі адзін выпадак, калі Кірыленку давялося адказваць за словы, і той зусім не звязаны з палітыкай: у 2017 годзе Кірыленка атрымаў за абразу штраф у адну базавую.

Каментары11

  • Улад
    18.04.2023
    Парад гэтых істот больш агідны, чым парад ЛГБТ. 
    Вычварэнцы нейкія ... І выглядаюць ўсе так мярзотна!
  • даведка
    18.04.2023
    Юрий Терехович уже воспользовался новой нормой права об изменении своей фамилии на псевдоним Терех?!
  • даведка
    18.04.2023
    Некая мутная компашка: Кириленко, на которого записан ряд ОАО, и прикрывающийся псевдонимом генеральный директор московского ООО (из одного сотрудника) с родственными связями в прокуратуре Терехович.

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі11

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?3

«Хтосьці ў кіраўніцтве сілавікоў вырашыў вывесці Бялюціна са «справы Аўтуховіча» і выкарыстаць іначай»3

Зяленскі падтрымаў Азербайджан у канфлікце з Расіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам29

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць