Грамадства1717

Загадвала фінансамі пры Дзевятоўскім, любіць гламур. Што за дзяўчына стала новым тварам ГУБАЗіКа? 

На ютуб-канале ГУБАЗіКа з'явіліся «відэанавіны» з асобнай вядучай. Брэндфэйсам стала 30-гадовая выпускніца юрфака Таццяна Трацяк. Што гэта за асоба? 

Трацяк у кадры ў лукашэнкаўскім мерчы

Таццяна Трацяк нарадзілася ў 1992 годзе. У яе рэдкае імя па бацьку — Феліксаўна. У сацсетках Фелікса Трацяка напісана, што ён працуе ці, прынамсі, працаваў раней у агенцтве нерухомасці «Твая Сталіца». 

Таццяна паступала ў БДУ на спецыяльнасць «Паліталогія», але потым перадумала і перавялася на «Правазнаўства». Скончыла юрфак. Там жа пачынала першыя спробы ў журналістыцы. 

«Актыўных студэнтаў ВНУ ўсяляк заахвочвае ў тым ліку і матэрыяльна. Аднак хацелася б верыць, што грамадскае жыццё зацікавіць цябе перадусім сваёй сутнасцю, а не матэрыяльным складнікам», — філасофствавала студэнтка ў адной са сваіх публікацый. 

Таццяна Трацяк часоў універа. Тут і далей — фота з сацыяльных сетак Таццяны Трацяк

Пазней яна стала кіраўніком студэнцкай куратарскай службы на юрфаку — інстытута ментарства старэйшых над малодшымі. Гэта натуральна для любога калектыву, але ў Беларусі такія арганізацыі падмяняюць рэальную студэнцкую актыўнасць бутафорскай. Варта адзначыць, што юрфак заўсёды быў крыніцай кадраў у тым ліку для спецслужбаў і сілавых структур.

Апроч пасады кіраўніка куратарскай службы Трацяк нічым не вылучалася.

Трацяк крайняя справа

У 2016-м, пасля заканчэння ВНУ, дзяўчына аказалася на рабоце ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы. Юрысконсультам. 

Тады ж выйшла замуж за лёгкаатлета, які быў добра знаёмы з экс-кіраўніком Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзімам Дзевятоўскім (праўда, з яе слоў у сацсетках, першы шлюб доўга не пратрымаўся). І неўзабаве пачалося цікавае. 

У 2018-м учарашняя студэнтка займела дырэктарскую пячатку ў ГА «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі», стаўшы выканаўчым дырэктарам. А таксама стала старшынёй апякунскай рады там жа. 

«Вадзімам Дзевятоўскім была прапанаваная кандыдатура вядучага юрысконсульта ГА «БФЛА» Трацяк Таццяны Феліксаўны, на якую будуць ускладзены абавязкі па арганізацыі пасяджэнняў апякунскай рады і вядзенні справаводства. Пярэчанняў не было. Усе члены рады прагаласавалі «за», — такую стэнаграму «выбараў» Трацяк памятае інтэрнэт

Вадзім Дзевятоўскі, які быў кіраўніком федэрацыі, сціпла адвёў сабе пасаду намесніка Трацяк у апякунскай радзе. 

Навошта Дзевятоўскаму спатрэбілася ставіць юрыстку без практыкі на пасаду кіраўніка фінансамі, а самому адыходзіць у цень — пытанне без адказу. 

Увогуле, у Беларусі рашэннем Лукашэнкі існуе сістэма: пры выплаце падаткаў прадпрыемствы могуць легальна нейкую частку падаткаў накіроўваць не ў бюджэт, а наўпрост у спартыўную федэрацыю. Зроблена гэта нібыта для падтрымкі спорту.

І хаця эфектыўнасць рашэння з пазіцыі спартовых вынікаў сумнеўная, у фінансавым сэнсе некаторыя федэрацыі напоўненыя грашыма спонсараў. Размяркоўваюць іх па-рознаму.

Магчыма, у федэрацыю Трацяк прывёў яе першы муж, які захапляецца бегам і даўно знаёмы з Дзевятоўскім. 

Дзевятоўскі таксама зрабіў Трацяк сваёй памочніцай, калі быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. 

Інфармацыя на сайце Дзевятоўскага не мянялася

Атлета, земляка Качанавай, выкінулі з пасады пасля таго, як ён разам з братам і яшчэ дзясяткамі тысяч рэпрэсаваных прайшоў праз Акрэсціна і імпульсіўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. 

Прыкладна на гэтым жа моманце спынілася і гісторыя Трацяк у Федэрацыі лёгкай атлетыкі і ў Палаце прадстаўнікоў. 

Восенню 2020-га дзяўчына пайшла працаваць у цемрашальскую «Мінскую праўду».

«Мне па душы пісаць аб актуальным і сацыяльным: так атрымліваецца лепш даведвацца пра жыццё свайго рэгіёна, разумець праблематыку знутры. Працую ў рэдакцыі не так даўно, таму з праектам мары не вызначылася. Дыпламаваны юрыст часам нагадвае пра сябе — хочацца напісаць матэрыял на прававую тэматыку, аб зменах у заканадаўстве», — прадстаўлялася яна ў лістападзе 2020-га на старонках лукашэнкаўскай агіткі. 

Але мары не спраўдзіліся — замест напісання тэкстаў аб праблемах Таццяна перайшла да замоўленых «псіхалагічных партрэтаў» лідараў пратэсту ў «Мінскай праўдзе», а потым часам з'яўлялася на АНТ.

У выніку Трацяк апынулася на канале ГУБАЗіКа.

У сваім закрытым інстаграме яна дэманструе «багаты» стыль жыцця. Кіно любіць глядзець у «Фальконе», вячэраць — у «Лебядзіным», загараць — у Дубаі, праводзіць уікэнд — у Маскве, а катаюць яе ў машыне, чый інтэр'ер падобны да «Тэслы», прычым з букетам у беларускіх, а не лукашысцкіх колерах.

Забаўна, што сярод тых, хто ставіць Трацяк лайкі — міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло. 

ГУБАЗіК — структура, якая стваралася для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, пасля 2020-га ператварылася ў фактычна палітычную паліцыю, праз якую прайшлі тысячы палітычных праціўнікаў дыктатарскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і проста людзей, якія мелі неасцярожнасць выступіць ці выказацца. Структура таксама адзначылася барацьбой з беларускай культурай і сімваламі, а пасля нападу Расіі на Украіну — таксама і з антываенным рухам.

У сваіх ютуб-аглядах Трацяк расказвае пра затрыманых па «экстрэмісцкіх» справах за тыдзень.

Выходзяць яны, зразумела, па-руску. У ГУБАЗіКу пануе сумесь ідэалогій рускага шавінізму і лукашызму.

«Надзеі правапарушальнікаў на ранні пад'ём па будзільніку, а не ад стуку ў дзверы растаюць хутчэй, чым снежаньскі снег, бо ў ГУБАЗіКа цяпер гарачы перыяд», — вось стыль яе выпускаў.

Вядучая какетліва надзімае ненатуральныя вусны. Праз некалькі секунд у кадры з'яўляецца чалавек, якога трымаюць на каленях і здымаюць зверху ўніз, пасля яго ж паказваюць з завязаным на галаве беларускім сцягам.

Каментары17

  • о
    24.12.2022
    Совесть потеряла. 
  • Чаркашкварка
    24.12.2022
    [Рэд. выдалена]
  • 2Чаркашкварка
    24.12.2022
    Ага, чэкісты і камунякі з КПСС так і памерлі ў сваіх ложках

Цяпер чытаюць

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула5

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Усе навіны →
Усе навіны

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася7

«Не ведаю, як у тым пансіянаце мог бы хтосьці выжыць». Што расказваюць у вёсцы ў Кіеўскай вобласці, дзе загінулі 37 чалавек

«Шахеды», якія ляцяць на Кіеў, могуць працягваць выкарыстоўваць для навігацыі беларускія станцыі мабільнай сувязі8

«Мы павінны былі ехаць гэтым жа маршрутам». Беларус цудам пазбег катастрофы ў Непале і страціў там сябра4

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?18

У Мінску на дарозе ўспыхнула пажарная машына4

Арына Сабаленка трапіла ў пяцёрку самых багатых тэнісістаў свету5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула5

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць