Грамадства1010

Навіна пра абвяшчэнне ў Беларусі «экстрэмісцкімі» вершаў XIX стагоддзя стала самай чытанай на Бі-Бі-Сі

Калі мэтай абсурднага абвяшчэння мінскай пракуратурай «экстрэмісцкімі матэрыяламі» вершаў XIX стагоддзя, якія прыпісваюцца класіку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, было звярнуць увагу ўсяго цывілізаванага свету на выключныя цемрашальства і неадэкватнасць рэжыму Лукашэнкі, то гэтая мэта паспяхова дасягнутая.

Па выніках 17 жніўня артыкул пра «экстрэмісцкасць» літаратурных твораў, напісаных больш чым 150 гадоў таму, займаў сярод найбольш чытаных матэрыялаў галоўнай, англамоўнай версіі BBC 5-е месца.

Пра тое, што «інфармацыйная прадукцыя ў выглядзе прадмовы Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры», «Гутарка старога дзеда», якія прыпісваюцца В. Дуніну-Марцінкевічу і ўключаныя ў заключную частку пад назвай «DUBIA» серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч», прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі», стала вядома сёння раніцай. 

Пазней стала таксама вядома, што «экстрэмісцкімі» заадно прызналі і зборнікі выбраных твораў беларускіх аўтараў Лідзіі Арабей, Наталлі Арсенневай, Ларысы Геніюш і Уладзіміра Някляева, надрукаваных у серыі «Беларускі кнігазбор». Усе гэтыя кнігі выйшлі шмат гадоў таму (не кажучы пра напісанне саміх твораў), і дагэтуль ніхто праблемы ў іх не бачыў.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі. 

Пад забарону трапілі незалежныя СМІ, у «чорныя спісы» трапілі дзясяткі тысяч падазраваных у нелаяльнасці, тысячы артыкулаў, твораў, навуковых прац былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Каментары10

  • Абу
    17.08.2023
    Трывожуся за паэзію Васіля Быкава...
  • жэўжык
    17.08.2023
    Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што ў свеце ёсць цікавасць да беларускіх навінаў. Будзе карысным ангельскамоўны пераклад артыкулаў Нашай Нівы.
  • Бббббб
    18.08.2023
    Вау! На захадзе пра беларусь гавораць! Ура!,можа биг бен падсвецяць на 15 хвилин у кольяры нацыянальнага сцьага!

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыць неяк трэба». Яшчэ адзін вядомы беларускі спявак збіраецца працаваць таксістам11

Расія ноччу сарвала рэжым цішыні10

Калоны ў гонар Канстытуцыі 3 мая на Беларусі — міф, які ходзіць здаўна29

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская сутыкнулася з цяжкай хваробай. За суткі ёй амаль сабралі вялікую суму, не хапае зусім крыху5

Пракуратура палохае, што за навучанне і працу ў ЕГУ можа пагражаць да шасці гадоў зняволення20

Трамп заявіў, што «Праект Свабода» у Армузскім праліве будзе прыпынены2

Сталіца Мексікі апускаецца пад зямлю так хутка, што гэта бачна з космасу1

Першым фіналістам Лігі чэмпіёнаў стаў лонданскі «Арсенал»1

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?10

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць