Персанальныя звесткі карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Востраў чысціні» трапілі ў сеціва. Гэта ўжо другі раз
Уцечка адбылася ў выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сістэмы «Захадхімгандаль», якая валодае «Востравам чысціні».

Зламыснікі выставілі на продаж базу даных, у якой утрымліваюцца персанальныя звесткі больш за 730 тысяч карыстальнікаў рэсурсу.
Раней ужо праводзілася пазапланавая праверка «Захадхімгандлю» ў сувязі з папярэдняй уцечкай звестак. Аднак патрабаванне правесці мерапрыемствы па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне персанальнай інфармацыі выканана не было, што прывяло да паўторнага інцыдэнту, як піша БелТА.
У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных звярнулі ўвагу аператараў на неабходнасць прыняцця мер па абароне персанальных звестак, у тым ліку па ажыццяўленні тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны.
Нагадаем, што ўчора стала вядома пра ўцечку даных Buslik.by.
-
Пайшоў у банкруцтва вядомы беларускі вытворца ветэрынарных прэпаратаў
-
На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў
-
Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме
Каментары