Грамадства3737

Лукашэнка заяўляе, што кіраваць ядзернай зброяй будзе ён: «Ніякага вагання не будзе»

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскую вобласць пракаментаваў магчымае размяшчэнне ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

У Лукашэнкі карэспандэнты спыталі, навошта ў Беларусі ядзерная зброя.

«Расія ні да чога не імкнецца. Не ў Расіі справа», — адказаў Лукашэнка. Паводле яго, размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі было яго просьбай і настойлівым патрабаваннем да расійскага боку, каб гарантаваць бяспеку Беларусі.

«Навошта гэта трэба? Каб ні адна нага нейкіх свалачэй не ішла больш на беларускую зямлю», — сказаў ён.

«І адказ будзе неадкладным. Я гэта загадзя гаварыў ужо некалькі разоў», — дадаў ён.

Падкрэсліўшы значную магутнасць той ядзернай зброі, якая будзе размешчана ў Беларусі, Лукашэнка заявіў: «Я думаю, наўрад ці камусьці захочацца ваяваць з краінай, у якой ёсць такая зброя. Гэта зброя стрымлівання».

Лукашэнка кажа, што ніякага вагання ў прымяненні ядзернай зброі ў яго не будзе. 

«Не дай бог, мне давядзецца прымаць рашэнне на прымяненне гэтай зброі ў наш час. Але ніякага вагання не будзе, калі толькі супраць нас будзе агрэсія», — сказаў Лукашэнка, нібыта гэта ён будзе прымаць рашэнне пра ядзерны ўдар.

Хаця 25 мая міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу паставіў кропку ў гэтым пытанні — ядзернай зброяй будзе кіраваць толькі Расія.

Паводле прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца пасля 7-8 ліпеня, адразу пасля падрыхтоўкі збудаванняў для яе. 

Тое, што беларусы праз гэта становяцца мішэнню для ўдараў, Лукашэнка ніяк не закрануў.

Каментары37

  • Га?
    13.06.2023
    Зноў мазаічнае трызненне. Якая бяспека? Кіраванне зброяй будзе ў крамля, і ў выпадку якой-небудзь правакацыі, ракеты ў адказ паляцяць у Беларусь, на хаты і галовы беларусаў. У гэтага напэўна ўжо таксама бункер ё, а простыя беларусы зноў будуць гінуць як мухі з-за крамлёўскіх скрэп ды саўкова-саўгаснай лукашыцкай лухты?
  • даведка
    13.06.2023
    А как же армия, спецназ, отряды внутренних войск, территориальная оборона, народное ополчение и МЧС?!
  • Железный Дровосек
    13.06.2023
    Мда... Его фантазии,не имеющие ничего общего с реальностью,уносят его куда-то в розово-зеленое прекрасное далёко.
    Это понятно,что хочется порулить взрослой машиной,ну хто ж тебе даст,мальчык из колхоза? Ты ничегошеньки уже не решаешь,ты только сейчас это заметил? Это заметили все ещё в 20-м,и только ты живешь в своей розовой бурбалке. С зелёным небом. В фантазиях ты мечтаешь,что никто тебя свергать не будет.Но с желанием продлить свою колхозную дольчевиту ты слишком много принёс беды белорусам и Беларуси.
    Булькай дальше своими розовыми бурбалками.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны18

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка з цяжкім захворваннем не можа вазіць сына ў школу — патрэбная дапамога4

Генпракурор: За паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек14

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі9

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі15

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны18

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць