Грамадства55

«Любы тып зброі масавага паражэння не можа быць абарончым»: дэпутатка Мінгарсавета стварыла петыцыю супраць размяшчэння ядзернай зброі

Стваральніца ініцыятывы «Гэта наш горад» Вольга Цесакова стварыла петыцыю з патрабаваннем не дапусціць захоўвання і размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі. Петыцыю, знойдзеную эколагамі на сайце Petitions.by, можна падпісаць да 10 чэрвеня.

Вольга Цесакова. Скрыншот відэа з канала «Максімальна»

«25 мая 2023 года міністры абароны Беларусі і Расіі падпісалі дакументы аб утрыманні расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў Беларусі. Гэтыя дзеянні ідуць насуперак з пазіцыяй Рэспублікі Беларусь як дзяржавы без ядзернай зброі і палітыкай у сферы ядзернага раззбраення», — гаворыцца ў петыцыі.

Аўтарка тлумачыць: Беларусь заявіла пра намер зрабіць тэрыторыю краіны бяз'ядзернай зонай яшчэ ў 1990 годзе. Для гэтага ў 1992 годзе мы далучыліся да Дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі як дзяржава, якая не валодае ядзернай зброяй. Наступныя чатыры гады пайшлі на тое, каб вывезці з тэрыторыі нашай краіны ўсю наяўную ядзерную зброю. Гэты працэс быў завершаны ў 1996 годзе з вывазам апошняй боегалоўкі.

У далейшым Беларусь падтрымлівала шматлікія праграмы і ўдзельнічала ў праектах, скіраваных на нераспаўсюд ядзернай зброі: дагавор аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных і наступальных узбраенняў, дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.

З пачатку станаўлення Беларусі як незалежнай дзяржавы ў нашай Канстытуцыі быў замацаваны статус бяз'ядзернай дзяржавы, то-бок дзяржавы без ядзернай зброі. Аднак пасля рэферэндуму 2022 года гэта палажэнне прыбралі.

— Любы тып ядзернай зброі, як зброі масавага паражэння, не можа быць абарончым, — падкрэслівае Вольга. — Гэта зброя распрацоўвалася як наступальная, прызначаная для ўдару па тэрыторыі ўмоўнага праціўніка, аднак 18-ы артыкул Канстытуцыі выключае ваенную агрэсію з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у дачыненні да іншых дзяржаў.

Акрамя таго, што размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ставіць Беларусь у яшчэ больш залежнае ад Расіі становішча, а таксама дае нашу тэрыторыю як месца магчымага вайсковага ўдару, за стварэннем, любымі перавозкамі і захоўваннем ядзерных тэхналогій цягнецца радыяцыйны след (і гэта без уліку патэнцыйнага выкарыстання зброі, як кажуць у экалагічнай арганізацыі Экадом).

Петыцыя патрабуе выключыць выпадкі спекуляцыі пытаннем размяшчэння ядзернай зброі ў Рэспубліцы Беларусь службовымі асобамі, прыняць прававыя нормы, якія захоўваюць статус Рэспублікі Беларусь як дзяржавы без ядзернай зброі і не дапусціць захоўвання і размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернага ўзбраення.

Падпісаць яе можна да 10 чэрвеня.

Каментары5

  • mikola
    06.06.2023
    Jae moguc arystavac ! Voragi vakol.....Velmi skada.....Mnoga sprau magla b zrabic....
  • Казік
    06.06.2023
    Могуць падпісвацца хто з’ехаў
  • Зря на мой взгляд
    06.06.2023
    Сработает в обратную сторону: многие не рискнут подписать (я точно нет - ожидаемый выхлоп никакой, риск высокий), и у этих будет аргумент - "вот видите, все за размещение!"

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару4

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?12

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра2

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі7

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць