Вайна

Расіяне ў раёне Бахмута аказаліся ў небяспечным становішчы — ISW

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы адзначае, што расійскія ўзброеныя фармаванні, узяўшы Бахмут, апынуліся там у небяспечным становішчы — але расійская прапаганда і вайсковыя блогеры амаль не распавядаюць пра гэта, а святкуюць перамогу.

Бахмут. Фота ілюстрацыйнае

Апісаўшы спрэчкі расіян пра тое, каго і як трэба ўзнагароджваць за ўзяцце Бахмута, аналітыкі ISW нагадваюць аб фактычным становішчы спраў, як яно ім бачыцца.

«Перабольшаная ўвага да заяваў аб перамозе ў Бахмуце адцягвае ўвагу ад таго хісткага становішча, у якім аказаліся расійскія вайскоўцы ў Бахмуце і вакол яго […] Расійскія вайскоўцы ў Бахмуце знаходзяцца ва ўразлівым становішчы асабліва таму, што іх наступ у гэтым раёне, хутчэй за ўсё, выдыхся, а гэта дае ўкраінскай арміі магчымасць для новых контратак на ўжо аслабленыя флангі ля Бахмута», — піша ISW.

Дадатковую рызыку, з пункту гледжання ISW, прадстаўляе і абвешчаны заснавальнікам ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным вывад яго частак з Бахмута ў тыл на працягу некалькіх дзён.

Міністэрству абароны Расіі ў выпадку сыходу «вагнераўцаў», магчыма, прыйдзецца затыкаць гэты ўчастак дрэнна навучанымі і экіпаванымі звычайнымі часткамі — такімі ж, якія толькі што, у маі, адступалі на флангах на поўнач і поўдзень ад горада.

Пры гэтым у расійскай інфармацыйнай прасторы гэтая небяспека ў асноўным ігнаруецца, піша Бі-бі-сі.

У сваю чаргу, амерыканская газета New York Times, пераказваючы меркаванні вайсковых экспэртаў аб узяцці расіянамі Бахмута, называе яго «піравай перамогай», якая ніяк не наблізіць расійскую армію да заяўленай мэты — захопу ўсёй тэрыторыі Данецкай вобласці.

«Калі адкінуць палітыку і сімвалічнае значэнне ўзяцця Бахмута, эксперты кажуць, Масква наўрад ці зможа канвертаваць заваёву разгромленага горада ў далейшае прасоўванне да канчатковай мэты спадара Пуціна — захопу ўсяго Данбаса», — піша NYT.

«Горад […] уяўляе сабой у асноўным груду руін, без электрычнасці, вады і ўсяго іншага, што трэба для акупацыйных частак, і не можа служыць базай для далейшага наступу на ўкраінскую тэрыторыю. Украінская армія адступіла на значна больш зручныя абарончыя лініі на вышынях за горадам», — адзначаюць аўтары газеты.

Акрамя таго, следам за ваеннымі экспертамі NYT адзначае, што расіяне панеслі ў шматмесячным штурме Бахмута сур'ёзныя страты — хоць памер дакладна не вядомы.

Страты былі з абодвух бакоў, і да ўкраінскага камандавання, як нагадвае газета, таксама ёсць шмат пытанняў — і ўнутры краіны, і ў заходніх ваенных экспертаў: ці варта было губляць столькі салдат у вулічных баях, марнаваць столькі боепрыпасаў, замест таго, каб адысці на больш зручныя лініі абароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць