Палітвязня Уладзіміра Гундара асудзілі па трэцяй крымінальнай справе
Палітвязня Уладзіміра Гундара, які на працэсе па «справе Аўтуховіча» быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, з канца студзеня судзілі ў Ленінскім судзе Гродна зноў. Яго абвінавацілі ў абразе пракуроркі Людмілы Герасіменкі, якая прадстаўляла абвінавачванне па «справе Аўтуховіча».

У выніку суддзя Алена Пятрова прызнала палітвязня вінаватым і прызначыла яму яшчэ два з паловай гады пазбаўлення волі — менавіта столькі і прасіў пракурор, паведамляе «Вясна».
Шляхам частковага складання пакаранняў канчаткова Гундара асудзілі да 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
Каментары