Грамадства11

«Мапід» адмовіўся будаваць мікрараён побач з Курапатамі

Праектную дэкларацыю на будаўніцтва адклікалі. На кватэры ў планаваным масіве «адсутнічае попыт», а праект «немагчыма рэалізаваць», піша «Новы час» на падставе паведамленняў дзяржаўнай прэсы.

З 2020 года за «Экспабелам» у раёне трасы на Лагойск узводзіцца жылы комплекс ад МАПІДа. Цэны на кватэры ў малапавярховым комплексе з закрытымі дварамі забудоўшчык назваў толькі летам мінулага года. Многім тады яны падаліся высокімі.

З таго часу пра комплекс каля вядомага савецкімі расстрэламі ўрочышча Курапаты нічога не было чуваць, а цяпер у газеце «Звязда» з’явілася аб’ява, якая тычыцца праекта.

У апублікаваным паведамленні гаворыцца, што

ААТ «МАПІД» адклікае праектную дэкларацыю аб праекце будаўніцтва аб’екта «Жылы мікрараён у раёне пасёлка Сонечны Мінскага раёна» (паводле Генплана) за 27 жніўня 2022 года з прычыны адсутнасці попыту на гэты аб’ект і немагчымасцю яе рэалізацыі.

«Сонечны» — жылы праект «Мапіда». Комплекс будуюць на ўчастку каля 22 га ў аднайменным пасёлку за «Экспабелам». Па праекце тут павінен з’явіцца цэлы раён, які складаецца са шматкватэрных дамоў, таўнхаусаў і катэджаў. Усё жыллё ў квартале павінна было быць панэльным — са зборнага жалезабетону.

Прэзентуючы праект, у «Мапідзе» заявілі, што дамы мусілі быць пасаджаныя на стылабат і збірацца, як канструктар, на шрубавых злучэннях без зваркі.

Першай у 2020 годзе стартавала будоўля сяміпавярховікаў. Праз пытанні з электразабеспячэннем (новы квартал павінен быць цалкам электрычным) работы на некаторы час прыпыняліся, аднак затым будаўніцтва аднавілі.

У першым доме праекта, які складаецца з сямі паверхаў і 78 кватэр, забудоўшчык прапанаваў 39 кватэр. Кошт «квадрата» ў адмененай ужо дэкларацыі складаў 3980 рублёў (каля 1560 даляраў). У цану ўваходзіў таксама паркінг.

Таксама ў праект уваходзіла будаўніцтва пачатковай школы і дзіцячага сада.

Завяршыць першы жылы дом павінны былі ў сакавіку сёлета. Увесь комплекс планавалі здаць у эксплуатацыю цягам 5-6 гадоў. Але цяпер, як выглядае, праект паклалі ў шуфляду.

Пакуль невядома, ці можа гэта быць неяк звязана з арыштам генеральнага дырэктара «Мапіда» Мікалая Мілашэўскага, інфармацыя пра які з'явілася сёння.

Чытайце таксама:

Затрыманы гендырэктар «Мапіда». Імаверна, па справе былога намесніка старшыні Мінгарвыканкама

Каментары1

  • Якуб Колас
    15.02.2023
    Купляць кватэру і жыць каля Курапат , гэта як гуляць вяселле на могілках братоў

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года33

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць