Усяго патроху

Дзіўныя падзеі ў заапарку Даласа. Там пачалі знікаць і гінуць жывёлы

З пачатку студзеня ў заапарку горада Даласа ў штаце Тэхас пачалі знікаць і паміраць жывёлы. Чацвёртым у цэлай серыі падазроных інцыдэнтаў стала выкраданне дзвюх малпаў. Да гэтага там ужо збягаў леапард, загінуў пры дзіўных абставінах грыф і былі выяўленыя праломы ў вальеры з іншымі малпамі, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP

Апошняе знікненне было выяўлена наглядчыкамі ў панядзелак, пра што яны неадкладна паведамілі ў паліцыю.

У заяве заапарка гаворыцца, што вальер з малпамі быў «наўмысна ўскрыты». Паліцыя згодная з тым, што хтосьці зрабіў пралом у агароджы і выкраў прыматаў.

Падазроныя непрыемнасці ў заапарку Даласа сталі адбывацца ў пачатку студзеня, калі праз дзірку, зробленую ў агароджы вальера, збег малады дымчаты леапард. На шчасце, ён неўзабаве быў знойдзены.

Тады ж супрацоўнікі заапарка выявілі наўмысна зробленыя праломы ў агароджы вальера з малпамі лангурамі. Але малпы збегчы не здагадаліся або паленаваліся.

На мінулым тыдні ў сваёй клетцы быў знойдзены мёртвым рэдкі сцярвятнік. На планеце засталося не больш за 6500 асобін гэтага віду. У птушкі, як паведамляецца, была вельмі дзіўная рана, і яе смерць выглядае падазрона.

Супрацоўнікі заапарка кажуць, што не могуць змірыцца з гібеллю ўсеагульнага ўлюбёнца, 35-гадовага нубійскага грыфа, і што ім будзе вельмі яго не хапаць.

Пакуль паліцыя адмаўляецца казаць, ці звязаны паміж сабой гэтыя здарэнні (ці злачынствы?). Прынамсі, падазраваныя не названыя, і арыштаў не было.

Тым часам у заапарку ўсталявалі дадатковыя камеры назірання і ўзмацнілі патруляванне ноччу.

Па словах выканаўчага дырэктара Амерыканскай асацыяцыі наглядчыкаў заапаркаў Эда Хансена, падобна, што ў кагосьці маецца зуб менавіта на заапарк Даласа, хоць у гэтай установы выдатная рэпутацыя.

Гэта найбуйнейшы і найстарэйшы заапарк Тэхаса, ён займае вялікую тэрыторыю, і ў ім знаходзіцца больш за дзве тысячы відаў жывёл.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала14

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць