Свет11

Прэзідэнт Шры-Ланкі збег з краіны. На востраве ўжо некалькі дзён працягваюцца пратэсты

Прэзідэнт Шры-Ланкі Гатабая Раджапакса збег з краіны з-за масавых пратэстаў, мэтай якіх з'яўляецца змена улады. Палітык вылецеў на вайсковым самалёце на Мальдывы.

Фота: AP

Увечары 12 ліпеня Раджапакса прыбыў у сталіцу Мальдыўскіх выспаў Мале. Таксама Шры-Ланку пакінуў брат прэзідэнта Безіл Раджапакса, былы міністр фінансаў краіны. Журналісты сцвярджаюць, што ён накіроўваецца ў ЗША.

У мінулыя выхадныя на Шры-Ланцы прайшлі маштабныя акцыі пратэсту. Удзельнікі акцый уварваліся ў рэзідэнцыю прэзідэнта, учыніўшы там пагром. Гучалі патрабаванні аб адстаўцы прэзідэнта і прэм'ер-міністра.

Пратэсты на Шры-Ланцы працягваюцца ўжо некалькі месяцаў. Дзяржава перажывае самы сур'ёзны эканамічны крызіс з 1948 года, калі краіна атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.

Каментары1

  • Жар
    13.07.2022
    Мальдывы назвалі выспамі ! Гэта прагрэс. Так і запішам...

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць