Грамадства

«Ён усім дзякаваў за падтрымку». Бацька сустрэўся з палітвязнем Сцяпанам Латыпавым

​​​​​​​Мінскі гарадскі суд 16 лістапада пакінуў без зменаў прысуд палітвязню Сцяпану Латыпаву. 17 лістапада з ім сустрэўся бацька ў мінскім СІЗА № 1 на Валадарскага, піша Радыё Свабода.

«Усё дзейства (разгляд апеляцыі) заняло каля 35 хвілін, зь якіх 20 хвілін «раілася» судовая калегія, — сказаў бацька палітвязня Сяргей Латыпаў пра разгляд апеляцыі на прысуд. — Каментаваць тут няма чаго. Усё было перадвызначана загадзя, і апеляцыя ўсяго толькі судовая фармальнасць. Ілюзій ніхто не меў. Цяпер у нашай краіне такая судовая практыка пастаўлена на канвеер».

Сёння Сяргей Латыпаў меў сустрэчу ў СІЗА з сынам, якая цягнулася гадзіну. Размаўлялі, як звычайна, праз тэлефон.

«Сьцяпан выглядае нармальна, упэўнена, спакойна. Рыхтуецца да этапу ў калонію. Усё неабходнае ў яго ёсць, — кажа Сяргей. — Мы абмяркоўвалі асабістыя пытанні. Ён усім дзякаваў за падтрымку, лісты, пасылкі і грашовыя пераводы». У якую калонію накіруюць Сцяпана Латыпава, пакуль невядома.

Сцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічынь. Яго абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў: 342-га («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), 363-га («Супраціўленне супрацоўніку міліцыі») і ч. 4 арт. 209 («Махлярства ў асабліва буйным памеры»). Падчас суда 1 чэрвеня Сцяпан Латыпаў спрабаваў забіць сябе — ён уваткнуў асадку сабе ў горла. Пасьля гэтага палітвязня прааперавалі ў адной з бальніц.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу11

У дзень нараджэння Адэсы Расія масіравана атакавала горад1

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі17

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

Пуцін пракаментаваў заяву Зяленскага пра закрыццё неба над Расіяй для цывільнай авіяцыі1

Навукоўцы вызначылі мяжу магчымасцяў ахалоджвання чалавечага цела

Пуцін заявіў, што замест кіраўніка ЦРУ ахвотней будзе перамаўляцца з Уіткафам і Кушнерам9

Экс-міністр унутраных спраў Турцыі прызнаў, што даваў аўтамабіль сыну Лукашэнкі6

Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць